1-ы Мінскі прыгарадны сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінску БССР
1-ы Мі́нскі прыгарадны сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе гарадской рысы горада Мінска. Цэнтр — горад Мінск.
1-ы Мінскі прыгарадны сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | гарадскую рысу Мінска |
Адміністрацыйны цэнтр | Мінск |
Дата ўтварэння | 1 студзеня 1925 |
Дата скасавання | 17 лютага 1930 |
Утвораны 1 студзеня 1925 года як Пятроўшчынскі сельсавет у складзе гарадской рысы горада Мінска. Цэнтр — вёска Лошыца Немаршанская. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятроўшчына. 7 красавіка 1927 года перайменаваны ў 1-ы Мінскі прыгарадны сельсавет з цэнтрам у горадзе Мінск. 17 лютага 1930 года аб’яднаны са Сляпянскім сельсаветам у Мінскі прыгарадны сельсавет.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.