Міхалова (вёска, Мінск)

колішняя вёска, цяпер у межах Мінска

Міхало́ва — колішняя вёска на беразе Мышкі, з 1978 года ў складзе Мінска.

Вёска
Міхалова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Міхалова на карце Беларусі ±
Міхалова (вёска, Мінск) (Беларусь)
Міхалова (вёска, Мінск)
Міхалова (вёска, Мінск) (Мінская вобласць)
Міхалова (вёска, Мінск)

ГісторыяПравіць

Згадваецца ў 1557 годзе як двор пана Карэвіча, якому належала сяло Сухараўскае. У 1791 годзе вёска Мехалоў (Мехалов), цэнтр маёнтка (5 вёсак) Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць Валовіча, панскі двор, 48 дымоў, 2 карчмы. У 1800 годзе панскі двор у Мінскім павеце, уласнасць скарбовага пісара М. Ваіловіча, драўляны панскі дом[1]. У другой палове XIX стагоддзя ўласнікам быў Міхал Абрампольскі[2]. У 1897 годзе маёнтак Сеніцкай воласці, двор, 14 жыхароў; у фальварку двор, 11 жыхароў[1].

У 1917 годзе ва ўрочышчы двор, 7 жыхароў; у фальварку двор, 1 жыхар; на хутары двор, 5 жыхароў; потым 2 двары, 10 жыхароў. Пазней аб’яднаныя ў адну вёску. З 1924 года ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага гарсавета, з 1934 года ў Менскім раёне[3]. 20 студзеня 1960 года вёска пералічана са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[4]. Вёска моцна разраслася ў 1950—1960-я гады[2].

У 1978 годзе ўключаная ў межы горада Мінска. Галоўная вясковая вуліца атрымала назву вуліца Міхалова, другарадныя — 1-ы, 2-гі, 3-ці, 4-ы, 5-ы завулкі Міхалова. Пры будаўніцтве ў 1979—1985 гады мікрараёна Паўднёвы-Захад-4 была знесеная большая частка дамоў па вуліцы Міхалова. У 2000 годзе 5-ы завулак Міхалова пераназваны ў вуліцу Русановіча, у 2010—2012 гадах амаль цалкам знесены[2]. У 2010-х гадах пры будаўніцтве мікрараёнаў Міхалова-2 і Міхалова-3 знесеная рэшта вясковых дамоў.

СучаснасцьПравіць

Назву Міхалова маюць мікрараён, станцыя метро Міхалова, вуліца Міхалоўская. На 2017 год захаваліся вясковыя дамы ў заходняй частцы вуліцы Міхалова, але гэта дамы колішняй вёскі Сухарава.

У 2016 годзе ў Міхалове пры будаўніцтве новага мікрараёна былі знойдзеныя фрагменты арабскага дырхема X стагоддзя і пражскага гроша XIV стагоддзя, бронзавы крыжык XI-XII стст. і керамічны посуд XI—XII ды XVI-XVII стст[5].

Страчаная спадчынаПравіць

  • Сядзіба Абрампольскіх. Драўляны аднапавярховы будынак сядзібы Абрампольскіх у 1930-х быў прыстасаваны пад вясковую школу, верагодна менавіта ў той час абкладзены цэглай. У 1960-я, калі да невялікага будынка быў дабудаваны яшчэ адзін аб’ём. У пачатку 1980-х былая вясковая школа была прыстасавана пад гарадскую раённую школу мастацтваў з прыбудовай дадатковых памяшканняў. Вакол былой сядзібы захаваліся старыя пасадкі дрэваў — рэшткі сядзібнага парка[2]. Будынак знесены ў 2010-я гады.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Памяць, 1998, с. 605
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Беларускі архіў вуснай гісторыі. Міхалова. nashapamiac.org.
  3. Минск : энциклопедический справочник, 1983, с. 270
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  5. У Міхалове знайшлі фрагмэнты манэтаў і крыжык з паселішча X стагодзьдзя. svaboda.org (6 траўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2017. Праверана 10 кастрычніка 2017.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць