Дружба (Мінск)
Дру́жба[1] (да 1964 года — Ры́лаўшчына) — колішняя вёска на левым беразе Лошыцы. З 1989 года ў межах горада Мінска (сучасны жылы раён Брылевічы).
Вёска
Дружба
| ||||||||||||
Гісторыя
правіцьНазва ўтвораная ад прозвішчаў Рыловіч, Рылаўка і г.д. У 1791 годзе вёска Рулаўшчызна маёнтка Мехалоў Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У тым жа годзе пазначаная як вёска Каралішчавіцкай парафіі, уласнасць Дышлевіча, 3 дымы. У 1800 годзе — вёска Рылаўшчына, уласнасць скарбовага пісара М. Валовіча і памешчыкаў Жыжэмскіх, 18 двароў, 119 жыхароў. У 1815 годзе — уласнасць А. Валовіча, у 1858 годзе — А. Вішнеўскага і Ф. Немаршанскага. У гэты час згадваецца фальварак Брылеўшчына, Брылевічы. У часе валодання Вішнеўскіх фальварак таксама называўся Каролін[2]. У 1897 годзе Рылаўшчына — вёска Сеніцкай воласці, 44 двары, 272 жыхары. У сярэдзіне XX ст. Рылаўшчына паглынула былы фальварак Брылевічы на правым беразе Лошыцы[2]. 20 студзеня 1960 года вёска перададзена са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[3]. 30 ліпеня 1964 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР назва Рылаўшчына была змененая на Дружбу як немілагучная[4]. У 1989 годзе вёска ўключаная ў склад горада Мінска, вясковая вуліца атрымала назву вуліца Дружбы. У 1997 годзе 101 гаспадарка, 330 жыхароў.
Вясковая забудова цалкам знесеная ў 2010-х гадах, на яе месцы збудаваныя жылыя шматпавярховыя дамы. У гонар Брылевічаў названы жылы раён, а таксама вуліца Каралінская (у гонар другой назвы Брылевічаў). Тапонім Рылаўшчына ніяк не адлюстраваны ў сучаснай мінскай тапаніміцы.
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU) С. 324
- ↑ а б Сацукевіч І. І., с. 7.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінскага раёна. — Мн.: Беларуская навука, 1998.— 542 с.: іл.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дружба (Мінск)