Бараноўшчына
Барано́ўшчына — колішняя вёска і пасёлак, з 1978 года ў складзе Мінска.
Вёска
Бараноўшчына
|
Гісторыя
правіцьУ 1791 годзе вёска Баранаўшчызна Каралішчавіцкай парафіі, двор, фальварак, 3 дамы, шляхецкая ўласнасць. У 1897 годзе сядзіба Бараноўшчына, двор, 7 жыхароў[1].
У 1917 годзе хутар у Старасельскай воласці Мінскага павета; 6 двароў, 39 жыхароў. За савецкім часам вёска, ля вёскі месціўся аднайменны пасёлак[2]. 20 студзеня 1960 года вёска Бараноўшчына і гадавальнік Бараноўшчына пералічаны са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Ждановіцкі сельсавет[3]. У 1978 годзе вёска і пасёлак уключаныя ў межы горада Мінска.
Усходняя частка вёскі захавалася да 2000-х гадоў, месцілася па вуліцы Бараноўшчына. Апошні дом па адрасе Бараноўшчына, 23 знесены каля 2010 года. У 2016 годзе ўсталяваны памятны камень каля гандлёвага цэнтра на выхадзе з станцыі метро Каменная Горка, дзе ў пачатку XIX ст. месціўся фальварак Бараноўшчына, які даў пачатак вёсцы[4]. Назву Бараноўшчына носіць прыпынак грамадскага транспарту па вуліцы Прытыцкага.
Зноскі
- ↑ Памяць 1998, с. 563.
- ↑ Минск : энциклопедический справочник 1983, с. 85.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
- ↑ Дар’я Каско. Чаму на картах Мінска пазначана вуліца, якой у рэчаіснасці не існуе? . zviazda.by (1 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 26 верасня 2017.
Літаратура
правіць- Бараноўшчына // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Барановщина // Минск : энциклопедический справочник / Л. В. Аржаева и др.; редколлегия: И. П. Шамякин (главный редактор) и др.. — Минск: Белорусская Советская Энциклопедия, 1983. — 467 с. — 70 000 экз.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. (польск.). — Warszawa. — S. 83.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2018.