Лысая (гара, Мінскі раён)

гара ў Мінскім раёне, Беларусь

Лысая — гара ў цэнтры Лагойскага ўзвышша, знаходзіцца на поўначы Мінскага раёна, паміж вёскамі Лысая Гара і Лекараўка, непадалёк ад мяжы з Лагойскім раёнам. Адлегласць ад Мінска — 21 км.

Сцежка да вяршыні гары Лысай
Сцежка да вяршыні гары Лысай
Вышыня 342,2 м
Размяшчэнне Лагойскае ўзвышша
Каардынаты 54°10′08″ пн. ш. 27°32′04″ у. д.HGЯO
Лысая (Беларусь)
Лысая
Лысая

Вышыня — 342 м, гэта другі па вышыні (пасля Дзяржынскай (Святой), 345 м) пункт Беларусі, найвышэйшы пункт Мінскага раёна[1]. Гара складзеная марэнавымі суглінкамі. Схілы гары большай часткай пакрытыя лесам, а таксама хмызняком і палямі.

Каля падэшвы гары бяруць пачатак невялічкія ручаі, якія ўпадаюць у раку Лукаву́ю (басейн Нёмана).

З поўначы, усходу і поўдня лясны масіў гары Лысай абгінае мясцовая дарога Н8971, з захада — рэспубліканская аўтадарога P58.

Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна з дапамогай аўтобуса Мінск—Жукаўка (паўтары гадзіны), сыходзіць на прыпынку «Паварот на Шапялі».

Зноскі

  1. Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн.: БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9

Спасылкі

правіць

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Вертикальная Беларусь: путеводитель по 125 уникальным и самобытным туристско-экскурсионным объектам Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: Право и экономика, 2013. — 164 с.: ил. — ISBN 978-985-552-253-0. С.8-11.
  • Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с.: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7.