Заслаўе (геалагічнае агаленне)

Засла́ўе — геалагічнае агаленне адкладаў муравінскага міжледавікоўя каля г. Заслаўе Мінскага раёна ў пясчана-жвіровым кар’еры. Адкрыта ў 1979 годзе. Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння з 1984 года.

Магутнасць азёрна-балотных (торф, суглінак) адкладаў 1,5—2,5 м, якія агаляюцца на працягу больш за 100 м. Залягаюць на флювіягляцыяльных пародах дняпроўскага зледзянення і перакрыты лёсападобнымі асадкамі паазерскага зледзянення. У адкладзе выяўлены пылок, споры, плады, насенне каля 60 відаў дрэвавых і травяністых раслін (граб, ліпа, клён, ляшчына, зрэдку дуб і елка), больш за 20 відаў рэшткаў насякомых, якія існавалі ў час оптымуму муравінскага міжледавікоўя.

Літаратура правіць