Ляшчына

род раслін

Ляшчына, арэшнік[4] (Corylus) — род кветкавых раслін.

Ляшчына

Лісце і арэхі ляшчыны звычайнай
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Corylus L.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19505
NCBI  13450
EOL  29892
GRIN  g:2962
IPNI  13489-1
FW  55296

Батанічнае апісанне правіць

Аднадомныя лістападныя кусты, радзей дрэвы. Лісце простае, чаргаванае, чаранковае. Тычынкавыя кветкі ў павіслых каташках, песцікавыя — у двухкветкавых дыхазіях (развілінах), сабраных у галоўчатыя суквецці. Плод — аднанасенны дравяністы арэх.

Арэал правіць

Адрозніваецца каля 20 відаў. Пашыраны ў лясной зоне Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Культурныя формы (фундук) вырошчваюць 3—4 тыс. гадоў. На Беларусі ляшчына звычайная, або лясны арэх (Corylus avellana) расце ў падлеску і на ўзлесках шыракалістых і мяшаных лясоў.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. У пладах да 70 % алею, які выкарыстоўваецца ў харчовай, кандытарскай, лакафарбавай і медыцынскай прамысловасці, з макухі робяць халву. Драўніна ідзе на дробныя вырабы. 3 кары атрымліваюць фарбавальныя і дубільныя рэчывы. 3 парасткаў плятуць мэблю і інш.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Entry for Corylus L. (англ.). NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 30 лістапада 2010.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 41. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Лещина — род Corylus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)