Алег Рыгоравіч Суконка

Алег Рыгоравіч Суконка (нар. 16 ліпеня 1951, в. Хвошна Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці) — заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2016), беларускі грамадскі дзеяч, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Алег Рыгоравіч Суконка
Дата нараджэння 16 ліпеня 1951(1951-07-16) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці палітык, урач, анколаг, уролаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2004)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў урачом-інтэрнам па хірургіі Аршанскай гарадской бальніцы імя Сямашкі Віцебскай вобласці, урачом-выкладчыкам хірургічных хвароб Аршанскага медыцынскага вучылішча, урачом-уролагам медсанчасці Аршанскага льнокамбіната, урачом-анколагам, малодшым навуковым супрацоўнікам аддзялення хірургічных і камбінаваных метадаў лячэння, малодшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі гіпертэрміі і комплекснай тэрапіі, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам аддзялення абдамінальнай хірургіі і ўралогіі, старшым навуковым супрацоўнікам аддзялення радыемадыфікацыі Навукова-даследчага інстытута анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, загадчыкам анкалагічнага (уралагічнага) аддзялення дзяржаўнай установы «Навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава», загадчыкам аддзела анкауралагічнай паталогіі дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».

Дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава» (2010 — 2020)[2].

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га і 7-га скліканняў[3].

Працоўная і навуковая дзейнасць правіць

Распрацаваў новыя хірургічныя падыходы да лячэння ныркава–клеткавага раку, быў першым у Беларусі лекарам, які паспяхова правёў экстракарпаральную рэзэкцыю адзінай ныркі, а таксама ўкараніў у практыку некалькі відаў пашыраных і ашчадных для органаў аперацый пры пухлінах нырак. За пэрыяд працы ў РНПЦ выканаў больш за 3000 апэрацый па анкаўралёгіі, у тым ліку з падвышанай катэгорыяй складанасьці. У часы яго кіраўніцтва РНПЦ анкалёгіі быў абсталяваны найсучаснай апаратурай, тэхнікай і лябараторыямі для лячэньня і дыягностыкі раку.

Аўтар больш 600 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 9 вучэбных дапаможнікаў, 13 патэнтаў на вынаходствы, 28 інструкцый па карыстанню.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 155.