Лашанскі сельсавет (Мінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Лаша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Лашаны.

Лашанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лашаны
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 172
Лашанскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 17
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт (руск.)

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Слабадскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Слабада. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 8 чэрвеня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лашаны, сельсавет перайменаваны ў Лашанскі. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Агаркі, Гуя, Кальзберг і Лісіцы)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 1736 чалавек[2], з іх 89,7 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 0,9 % — армяне, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[3]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 2172 чалавекі[4].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.