Вясна (літаратурны дадатак)

літаратурны дадатак да газеты «Камуніст» (г. Бабруйск)

«Вясна» — штомесячны літаратурны дадатак да газеты «Камуніст» (г. Бабруйск). Выдаваўся ў 1928—1932 (з № 6 за 1931 пад назвай «Ударнік»). Выйшла 39 нумароў (апошнія № 1 — 2 за студзень—люты 1932). На старонках «Вясна» публікавалі свае творы члены бабруйскіх акруговых філіялаў «Маладняка» і Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, маладыя пісьменнікі; празаікі Д. Абакшонак, Р. Бахта, Х. Бужан, А. Жукоўскі, М. Мікіцін, Б. Мікуліч, К. Уласюк (К. Антановіч), Х. Явар (Х. Шынклер), паэты А. Атава (А. Канановіч), Я. Валасевіч, С. Грахоўскі, А. Жаўрук, А. Зарыцкі, Я. Кохан, Ц. Крысько (В. Вітка), Я. Сукала, Р. Суніца (Р. Лынькоў), А. Сячко, А. Чымбур і інш. Друкавала артыкулы і рэцэнзіі, хроніку літаратурнага жыцця Бабруйшчыны. Рэдактар дадатка М. Лынькоў (да № 1 за 1931).

«Вясна»
Тып дадатак і газета
Рэдактар Міхась Лынькоў
Заснавана 1928
Спыненне публікацый люты 1932
Мова беларуская

Літаратура

правіць