Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі
Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі — некамерцыйны вуснагістарычны праект, прысвечаны тэматыцы палітычных рэпрэсій на тэрыторыі Беларусі на працягу савецкага перыяду.
Гісторыя стварэння
правіцьУ 2007 годзе рух «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» распачаў кампанію «Пакаянне», у межах якой адбываліся сустрэчы з былымі вязнямі лагероў, запіс іх успамінаў і збор матэрыялаў па тэме рэпрэсій [1].
У 2012 годзе ўтварылася самастойная грамадзянская ініцыятыва, якая на базе матэрыялаў, у тым ліку сабраных у межах кампаніі «Пакаянне», распачала стварэнне Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі.
У 2014 годзе створаны сайт віртуальнага музея [2]. На дадзены момант музей даступны толькі ў рэжыме анлайн і ўсе матэрыялы і экспанаты музея выстаўляюцца ў віртуальнай экспазіцыі.
Канцэпцыя музея
правіцьМузей карыстаецца падыходам вуснай гісторыі, дэманструючы ўспаміны жыхароў Беларусі, якія ад першай асобы распавядаюць пра рэпрэсіі ў савецкі час. Такім чынам, музей адлюстроўвае тую частку беларускай гісторыі, што слаба асветлена ў беларускай афіцыйнай гістарыяграфіі.
На дадзены момант экспазіцыя складаецца з сямі залаў:
- Савецкія міфы
- Храналогія рэпрэсій
- Ахвяры рэпрэсій
- Рэпрэсіўная сістэма
- Антысавецкі супраціў
- Рэабілітацыя
- Культура памяці
У якасці экспанатаў музея выступаюць аўдыё- і відэазапісы ўспамінаў рэпрэсаваных[3], фотаздымкі, дакументы і мапы, якія тычацца рэпрэсій у Беларусі. Таксама прадстаўлены гістарычныя артыкулы па тэме рэпрэсій і пошук інфармацыі пра рэпрэсаваных асоб на тэрыторыі БССР [4].
Партнёры
правіцьУ якасці партнёраў дадзенага праекту выступаюць Фонд Конрада Адэнаўэра(недаступная спасылка)[5] і Беларускі архіў вуснай гісторыі[6].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Кампанія БХД «Пакаянне»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2009. Праверана 25 мая 2015.
- ↑ Радыё Рацыя - Створаны інтэрнэт-музей пра ахвяраў рэпрэсій(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2015. Праверана May 24, 2015.
- ↑ Відэа-канал Віртуальнага музея рэпрэсій на Youtube . Праверана May 24, 2015.
- ↑ Пошук рэпрэсаваных на сайце Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій . Праверана May 24, 2015.
- ↑ [1](недаступная спасылка)Фонд Конрада Адэнаўэра . Праверана May 28, 2015.(недаступная спасылка)
- ↑ Пра праект Віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій . Праверана May 24, 2015.