Аб’яднанае антысавецкае падполле

«Аб’яднанае антысавецкае падполле» («ААП») — назва неіснаваўшых «антысавецкіх дыверсійна-шкодніцкіх, шпіёнскіх, тэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацый», выкарыстаная ў 1937—1938 гг. у перыяд масавых палітычных рэпрэсій супрацоўнікамі НКУС БССР для фабрыкацыі шэрагу палітычных працэсаў на Беларусі. Галоўны матыў абвінавачвання — «барацьба супраць Камуністычнай партыі і савецкага ўрада».

Паводле абвінаваўчых актаў, «ААП» складалася з 6 самастойных арганізацый: «правых», «бундаўска-сіянісцкай», «нацыянал-фашысцкай», «трацкісцка-тэрарыстычнай», «шпіёнска-паўстанцкай», «эсэраўскай». У кіраўнікі «ААП» былі залічаны М. М. Галадзед, М. Ф. Гікала, В. Ф. Шаранговіч, А. Р. Чарвякоў, З. Х. Жылуновіч (Ц. Гартны), А. А. Чарнушэвіч, П. Бадунова і іншыя.

У 1937—1938 гг. арыштавана і засуджана больш за 2570 чалавек, абвінавачаных у прыналежнасці да «ААП». «Кіраўнікі» і «актыўныя члены» арганізацый «ААП» былі прыгавораны да расстрэлу, астатнія — да розных тэрмінаў папраўча-працоўных лагераў. Іх рэабілітацыя адбывалася на працягу 1955—1989 гг.

Літаратура

правіць