Аляксандр Анікеевіч Чарнушэвіч
Алякса́ндр Аніке́евіч Чарнушэ́віч (1899, Капыль — 29 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — палітычны дзеяч БССР.
Аляксандр Анікеевіч Чарнушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Антон Платун | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Варончанка | ||||||
Нараджэнне |
1899 |
||||||
Смерць |
29 кастрычніка 1937 |
||||||
Партыя | |||||||
Член у |
Біяграфія
правіцьЗ беларускай сялянскай сям’і. Удзельнік савецкага партызанскага руху на Беларусі ў грамадзянскую вайну, потым барацьбы з бандытызмам. 3 1922 года на партыйнай рабоце: сакратар Грэскага райкама КП(б)Б, загадчык аддзелаў Бабруйскага і Віцебскага акруговых камітэтаў КП(б)Б, культуры і прапаганды ЦК КП(б)Б. 3 кастрычніка 1932 года сакратар Менскага гаркама КП(б)Б. У сакавіку 1933 — лютым 1936 — наркам асветы БССР, потым загадчык аддзела забеспячэння Беларускай геалагічнай разведкі. У 1933 годзе быў сябрам Палітычнай камісіі для перагляду расійска-беларускага слоўніка і новых правіл беларускай мовы.
Член ЦК КП(б)Б у 1929—1936 гадах, член Бюро ЦК КП(б)Б у 1931—1934 гадах, кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б у 1935—1936 гадах. Член ЦВК БССР у 1931—1936, член Прэзідыума ЦВК БССР у 1933—1936 гадах.
19 чэрвеня 1937 года арыштаваны органамі НКУС БССР і 28 кастрычніка 1937 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР «як удзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі» асуджаны да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Пасмяротна рэабілітаваны 15 снежня 1956 года.
Сям’я
правіцьБыў жанаты з Марыяй Лукінічнай Чарнушэвіч (1902—?). Марыя Чарнушэвіч была арыштаваная 4 лістапада 1937 года ў Менску, 28 лістапада 1937 года асобай нарадай пры НКУС асуджаная як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў лагераў, этапаваная ў Карагандзінскі лагер НКУС Казахскай ССР (Акмолінскі лагер жонак здраднікаў Радзімы). Рэабілітаваная 26 чэрвеня 1956 года.
Літаратура
правіць- Я. Фалей. Чарнушэвіч Аляксандр Анікеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.