Ноа Лайлс
Ноа Лайлс (англ.: Noah Lyles, нар. 18 ліпеня 1997 года) — амерыканскі лёгкаатлет, які спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. Чатырохразовы чэмпіён свету, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2020 года. Рэкардсмен ЗША на дыстанцыі 200 метраў.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | 100 metres[d], 200 metres[d] і 4 × 100 metres relay[d] |
Нарадзіўся |
18 ліпеня 1997[1] (27 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 180 см[2] або 177 см[3] |
Вага | 70 кг[4] |
IAAF | 14536762 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСпачатку наведваў секцыю гімнастыкі, але ва ўзросце 12 гадоў пачаў займацца лёгкай атлетыкай. Яго бацькі Кейша Кейн і Кевін Лайлс спаборнічалі ў лёгкай атлетыцы ва Універсітэце Сэтан-Хол. Сам ён вучыўся ў сярэдняй школе T.C.Williams у Александрыі, Вірджынія.
Лайлс прадстаўляў ЗША на юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2014 года, дзе выйграў залаты медаль на дыстанцыі 200 м з вынікам 20,80 сек.
У 2019 годзе з вынікам 19,83 ён перамагае на дыстанцыі 200 метраў на перадалімпійскім чэмпіянаце свету ў Катары. Праз некалькі дзён ён становіцца двухразовым чэмпіёнам свету перамогшы ў эстафетнай камандзе на дыстанцыі 4 па 100 метраў.
На Алімпійскіх гульнях 2020 года выступаў толькі на дыстанцыі 200 метраў, дзе заняў трэцяе месца з вынікам 19,74, адстаўшы на 0,12 сек ад чэмпіёна Андрэ Дэ Граса.
На чэмпіянаце свету 2022 года ў Арэгоне выйграў золата на 200-метроўцы з рэкордам ЗША (19,31, трэці вынік у гісторыі), а таксама заваяваў срэбра ў эстафеце 4×100 метраў.
На чэмпіянаце свету 2023 года ў Будапешце Лайлс выйграў золата ў бегу на 100 метраў з асабістым рэкордам і лепшым вынікам сезона ў свеце — 9,83 сек.
Зноскі
- ↑ Noah Lyles // World Athletics database
- ↑ https://www.teamusa.org/usa-track-and-field/athletes/Noah-Lyles
- ↑ https://olympics.com/en/paris-2024/athlete/noah-lyles_1960173 Праверана 8 жніўня 2024.
- ↑ https://www.eurosport.com/athletics/noah-lyles_prs473580/person.shtml