Гурыды
Гурыды — дынастыя султанаў, якая правіла на тэрыторыі сучаснага Афганістана і часткова Індыі ў 1148—1206 гадах. Паходзілі з роду Суры. Цэнтр заснаванай імі дзяржавы ахопліваў горную вобласць Гур у Афганістане (адсюль назва дынастыі), сталіцамі былі гарады Фірузкух і Газні. Найбольшай магутнасці дасягнулі ў час праўлення братоў Гіяс-ад-дзіна Мухамеда (1163—1203) і Шыхаб-ад-дзіна (Муіз-ад-дзіна ці Мухамеда Гуры, правіў у 1203-06 гадах), якія заваявалі амаль усе афганскія землі, Сінд, Пенджаб, Бенарэс і іншыя вобласці і гарады. Пасля ваеннага паражэння гурыдаў ў барацьбе з харэзмшахамі іх дзяржава распалася (1206).
Гістарычная дзяржава | |
Гурыды | |
---|---|
1011 — 1215
|
|
Сталіца | |
Форма кіравання | спадчынная манархія і sultanism[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).