Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка

Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка (БНСР; узб.: Buxoro Xalq Sho'ro Jumhuriyati, тадж.: Ҷумҳурии Халқии Шӯравии Бухоро, ‎перс.: جمهوری خلقی شوروی بخارا) — дзяржава ў Сярэдняй Азіі ў 1920-24 гадах. Утворана на тэрыторыі Бухарскага эмірата ў выніку паўстання 2 верасня 1920 года, падтрыманага Чырвонай Арміяй. 14 верасня сфарміраваны вышэйшыя органы ўлады — Усебухарскі рэўкам і Савет народных назіраў (камісараў). 8 кастрычніка на 1-м Усебухарскім курултаі народных прадстаўнікоў абвешчана БНСР. 4 сакавіка 1921 года паміж РСФСР і БНСР падпісаны саюзны дагавор і эканамічнае пагадненне. Канстытуцыя БНСР ад 1921 года заканадаўча замацавала пераход улады ў рукі Саветаў народных дэпутатаў; яе адметная рыса — прызнанне права прыватнай уласнасці на зямлю і асноўныя прылады працы. У 1920-23 гадоў на тэрыторыі БНСР разгарнуўся антысавецкі супраціў, пад кантролем басмацтва знаходзілася значная частка тэрыторыі рэспублікі. 19 верасня 1924 года БНСР пераўтворана ў Бухарскую ССР, ліквідаваную 24 кастрычніка 1924 года. Яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Узбекскай ССР, Туркменскай ССР і Таджыкскай ССР.

Народная рэспубліка
Бухарская Народная Савецкая Рэспубліка
узб.: Buxoro Xalq Sho'ro Jumhuriyati, Бухоро Халқ Шўро Жумҳурияти
тадж.: Ҷумҳурии Халқии Шӯравии Бухоро
Герб Сцяг
Герб Сцяг
< 
 >
 >
 >

Сталіца Бухара
Мова(ы) узбекская, таджыкская
Афіцыйная мова таджыкская мова і узбекская мова
Рэлігія іслам
Грашовая адзінка савецкі рубель
Плошча 182 193 км²
Насельніцтва звыш 2,2 млн. чалавек: узбекі, таджыкі, туркмены, персы
Форма кіравання савецкая рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Літаратура правіць