Гулям Якубаў
Гулям Якубаў (15 (2) мая 1915, кішлак Мірзабад, Ферганская вобласць, Расійская імперыя — 24 чэрвеня 1944, Быхаўскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).
Гулям Якубаў | |
---|---|
узб.: Gʻulom Yoqubov | |
Дата нараджэння | 15 мая 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 чэрвеня 1944 (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьУдзельнік баёў на Беларусі ў Айчынную вайну. На фронце з 1942 года. Капітан, камандзір роты. Вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобласці. Рота Якубава за 20 гадзін адбіла 40 контратак, знішчыла 425 салдат праціўніка. Якубаў загінуў у баі.
Памяць
правіцьУ 1976 годзе вуліца ў Ленінскім раёне Мінска атрымала імя Г. Якубава, устаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
правіць- Якубаў Гулям // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. — Т. 11. — Мн., 1974. — С. 534—535.
- Якубов Гулям // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 410.
- Якубов Гулям // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 410.