Наманган
Наманга́н[2] (узб.: Namangan) — другі горад Узбекістана па велічыні пасля Ташкента, адміністрацыйны цэнтр Наманганскай вобласці.
Горад
| ||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 450 000 жыхароў (2011). Другі па колькасці насельніцтва горад ва Узбекістане. Вядомы з канца XV стагоддзя[2].
Геаграфія
правіцьНаманган размешчаны ў паўночнай частцы Ферганскай даліны, за 200 км на паўднёвы ўсход ад Ташкента (па дарозе каля 300 км). Вышыня 476 м над узроўнем мора.
Тэрыторыя горада Наманган і былога Даўлатабадскага раёна, цяпер складаюць адзінае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне.
Насельніцтва
правіць- 1991 год — 319,2 тыс. чал.[2]
- 2011 год — 450 тыс. чал.
Вядомыя асобы
правіць- Уладзімір Васілевіч Амелькін (нар. 1943) — беларускі матэматык.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 135. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).