Каканд
Кака́нд (узб.: Qo‘qon) — горад у Ферганскай вобласці на ўсходзе Узбекістана. Месціцца ў Ферганскай даліне. Насельніцтва (2012 г.) — 220 000 чал.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьГорад Каканд вядомы з X ст. н. э. як адзін з важных цэнтраў міжнароднага гандлю на Шаўковым шляху. Назва, відавочна, азначае «горад дзіка». У XIII ст. быў разбураны манголамі і доўгі час існаваў як ваенная крэпасць.
У 1709 г. пераўтвораны ў сталіцу Какандскага ханства. У 1732 г. пачалася пабудова ханскага палаца і горада вакол яго. У першай палове XIX ст. у ім налічвалася каля 300 мячэцяў. У 1876 г. захоплены Расіяй. У 1924 г. увайшоў у склад Узбекістана.
Славутыя мясціны
правіцьКаканд складаецца з новай і старой частак. У старой частцы захаваўся ханскі палац і рэшткі крэпасці XVIII ст. Недалёка ад горада пачынаюцца адгор’і Цянь-Шань з хваёвымі лясамі.
Інфраструктура
правіцьКаканд — цэнтр хімічнай, харчовай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, важны транзітны пункт Ферганскай даліны на мяжы з Таджыкістанам і Кыргызстанам. Дзейнічаюць чыгуначная станцыя і аўтавакзал. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.
Насельніцтва
правіць
|
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Сабір Абдула (1905—1972) — узбекскі паэт, драматург.
Зноскі
правіць- ↑ Russian Empire census
- ↑ а б Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 12. — С. 394.
- ↑ 1939 Soviet census
- ↑ 1959 Soviet census
- ↑ 1970 Soviet census
- ↑ 1979 Soviet census
- ↑ Перапіс насельніцтва СССР, 1989
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата — С. 443.
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 14 мая 2024.
- ↑ http://www.stat.uz
Літаратура
правіць- Кака́нд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 442. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Кока́нд // Т. 12. Кварнер — Конгур. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 394. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)