Асман Якубаў
Герой Савецкага Саюза
Асман Якубаў (нар. 8 (21) жніўня 1911, Узбекістан — 22 чэрвеня 1944, Шумілінскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Асман Якубаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 жніўня 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 чэрвеня 1944 (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьАдукацыя пачатковая. З 1926 года жыў у сяле Тугуз-Булак, цяпер Кара-Суўйскага раёна Ашскай вобласці Рэспублікі Кыргызстан. Працаваў у калгасе, на будаўніцтве канала Атуз-Адыр.
У снежні 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію. Са студзеня 1942 года на фронце.
Вызначыўля 22 чэрвеня 1944 года ў баі ў раёне сяла Арэхі (Шумілінскі раён) гвардыі яфрэйтар Якубаў пры правядзенні разведкі боем першым уварваўся ў траншэю праціўніка, знішчыў агнявую кропку (дзот). У тым жа баі загінуў у рукапашнай сутычцы з ворагам.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].
Пахаваны на вайсковых могілках у Тропіне[2].
Зноскі
- ↑ Якубов, Осман
- ↑ ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 1 красавіка 2020.
Літаратура
правіць- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.