Вайсковыя могілкі (Тропіна)
Вайсковыя могілкі — вайсковае пахаванне ў Тропіне Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Славутасць | |
Вайсковыя могілкі ў Тропіна | |
---|---|
55°21′49″ пн. ш. 29°37′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Тропіна |
Архітэктар | Віктар Васілевіч Ягадніцкі |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000872 |
Апісанне
правіцьВайсковыя могілкі размешчаны за 0,6 км на поўнач ад вёскі, злева ад дарогі на Сіроціна. Тут пахаваны 1437 воінаў 179-й, 306-й, 357-й стралковых, 90-й знішчальнай авіяцыйнай і іншых дывізій, 10-й гвардзейскай танкавай і 31-й мінамётнай брыгад, 376-га і 480-га гаўбічных артылерыйскіх палкоў 43-й арміі, якія загінулі ў час Беларускай наступальнай аперацыі ў 1944 годзе.
Вядомыя людзі, пахаваныя тут
правіцьПомнік
правіцьУ 1976 годзе на могілках узведзены мемарыяльны комплекс (архітэктар В. Ягадніцкі, бетон, вышыня стэлы 7 м, надмагілля 2,5 м). Помнік размешчаны на невысокім пагорку і злучаны бетоннай лесвіцай з дарогай, што праходзіць побач. Уяўляе сабой архітэктурна-скульптурную кампазіцыю: стэла, якая нагадвае сваёй канфігурацыяй разгорнуты сцяг з зоркай у цэнтры, і масіўны надмагільны блок, што прымыкае да яе. На фасаднай грані блока рэльефная выява суровых твараў воінаў, на бакавой — словы: «Нам дорага кожнае імя, бессмяротны твой подзвіг, салдат 1941—1945». На схіле пагорка — пліты з імёнамі воінаў, якія загінулі пры прарыве абароны гітлераўцаў. Удала знойдзены маштаб, выразнасць і лаканізм кампазіцыі ўзмацняюць манументальнасць помніка, робяць яго дамінантай наваколля[1].
Зноскі
- ↑ ВАЙСКОВЫЯ МОГІЛКІ Ў ТРОПІНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 473—475.
- Міхайлаў, І. Веліч народнага подзвігу / І. Міхайлаў // Віцебскі рабочы. — 1976. — 21 верас. — С. 4.