Усевалад Мікалаевіч Сцебурака

(Пасля перасылкі з Усевалад Сцебурака)

Усевалад Мікалаевіч Сцебурака (нар. 17 ліпеня 1981, Жлобін) — беларускі паэт, шоумен. Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2004) за лепшы дэбют.

Усевалад Мікалаевіч Сцебурака
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 ліпеня 1981(1981-07-17) (42 гады) ці 1981
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, шоўмен, тэлевядучы, пісьменнік, гісторык, выкладчык універсітэта
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія і адукацыя Правіць

Нарадзіўся ў сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сцебуракаў. Малодшы брат — Анатоль Сцебурака — беларускі гісторык, дацэнт БДУ.

У 1980-я гады сям’я Сцебуракаў жыла ў Амговічах Слуцкага раёна Мінскай вобласці і ў Жлобіне Гомельскай вобласці. У 1990 годзе сям’я пераехала ў Вілейку, дзе Усевалад атрымаў сярэднюю адукацыю ў гарадской гімназіі. Скончыў гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка ў 2003 годзе, аспірантуру па спецыяльнасці «Гісторыя Беларусі» БДТУ ў 2006 годзе. З 1998 года жыве ў Мінску. Жонка — Вера Сцебурака.

Праца Правіць

Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. У 2003—2010 гадах выкладаў гістарычныя дысцыпліны ў БДТУ і БДПУ. З 2012 года працаваў у ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» (ГА СБП). У 2012—2017 гадах на пасадзе памочніка старшыні, у 2017—2021 — намеснік старшыні ГА СБП[1].

Разам з кліпмейкерам Мацеем Сабуравым, бардам Яўгенам Барышнікавым, акцёрам Дзмітрыем Есяневічам, паэтам Віталём Рыжковым браў удзел у сатырычным праекце — «Хай так ТВ», што стаў пілотнай айчыннай версіяй папулярнага фармату Late night show. Праект быў заўважнай з’явай свайго часу.

Як шоумен вёў шматлікія культурныя мерапрыемствы, сярод якіх беларускія літаратурныя прэміі: «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, «Лепшая паэтычная кніга года» імя Наталлі Арсенневай, «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова, прэзентацыі культурніцкай кампаніі Будзьма беларусамі і іншых, а таксама як маршалак вёў іншыя святы беларускай грамады[2]. Разам з Народнай артысткай Рэспублікі Беларусь Зінаідай Бандарэнка вёў урачыстую частку вялікага святочнага канцэрту «БНР-100» у Мінску 25 сакавіка 2018 года[3].

Уваходзіў у Раду ГА СБП і Вялікую Раду Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».

Творчасць Правіць

Пачаў друкавацца ў 1999 годзе на старонках «Нашай Нівы». Паэзія і проза з’яўлялася ў газетах і альманахах: «Рэгіянальнай газеце», «Родзічах», «ЛіМ», «Літаратурная Беларусь», часопісах «Куфэрак Віленшчыны», «Дзеяслоў», ARCHE, у перакладзе на польскую мову ў часопісе «Pobocza», проза перакладалася на ўкраінскую мову[4].

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Лепшы дэбют» (2004). Прызёр Астравецкага паэтычнага слэму (2012)[5]. Удзельнік шматлікіх літаратурных фестываляў: «Бязмежжа» (Польшча), паэтычнага фестывалю памяці імя Міхася Стральцова, памяці Анатоля Сыса, памяці Ніны Мацяш «Бабіна лета» (Беларусь) і інш. Браў удзел у папулярных паэтычных праектах: «Начная чытанка», «Галасы паэтаў», «Чорна-белыя вершы»[6].

Першая кніга вершаў і малой прозы «Крушня»[7] выйшла ў бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў», другая — «Бег па самаадчуванні»[8] ў выдавецкай серыі «Кнігарня пісьменніка». Трэцяя кніга вершаў «Сны дарог» (Мінск, 2017 г.).

У 2022 г. выйшла кніга сямейнай гісторыі «Сцебуракаў лёс» (у суаўтарстве з Анатолем Сцебуракам).

Шэраг вершаў паэта сталі песнямі беларускіх музыкаў — мінскага гурта «S°unduk» (Сундук)[9], магілёўскага гурта «Zatoczka»[10].

Песні на словы У. Сцебуракі ёсць у рэпертуары барда Змітра Бартосіка: «Лістапад», «Рэха 1863-га года», «Дзяды».

Бібліяграфія Правіць

  • «Крушня» (2007);
  • «Бег па самаадчуванні» (2013)
  • «Сны дарог» (2017)
  • «Сцебуракаў лёс» (2022)

Зноскі

Літаратура Правіць

  • Arnold McMillin Spring Shoots: Young Belarusian Poets in the Early Twenty-First Century. — Cambridge, 2015.

Спасылкі Правіць