Гілберт Кіт Чэстэртан

брытанскі пісьменнік

Гі́лберт Кіт Чэ́стэртан (англ.: Gilbert Keith Chesterton; 29 мая 187414 чэрвеня 1936) — англійскі пісьменнік, адзін з буйнейшых прадстаўнікоў дэтэктыўнай літаратуры.

Гілберт Кіт Чэстэртан
англ.: Gilbert Keith Chesterton
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 мая 1874(1874-05-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 1936(1936-06-14)[3][2][…] (62 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Frances Chesterton[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, паэт, раманіст, аўтабіёграф, пісьменнік, сцэнарыст, філосаф, біёграф, ілюстратар, аўтар дэтэктываў, гісторык літаратуры, эсэіст, драматург, публіцыст, гісторык, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта
Гады творчасці з 1890
Жанр эсэ і паэзія
Мова твораў англійская
Узнагароды
Knight Grand Officer of the Order of St. Gregory the Great
Подпіс Выява аўтографа
chesterton.org (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфічныя звесткі

правіць

Нарадзіўся 29 мая 1874 года ў Лондане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. З 1900 года супрацоўнічаў у перыядычным друку. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 года ў Бікансфілдзе.

Блізка сябраваў з Хілэрам Бэлакам і часта выступаў з ім адзіным фронтам па розных пытаннях, так што Бернард Шоу празваў іх «Чэстэрбэлак». Прысвячэннем Бэлаку адкрываецца раман Чэстэртана «Напалеон з Нотынг-Хіла». Пра надзвычайную побытавую забыўчасць Чэстэртана хадзілі анекдоты.

Творчасць

правіць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Гуляючыя старыя», «Дзікі рыцар», абодва 1900), фантастычнай буфанады «Чалавек, які быў Чацвяргом» (The Man Who Was Thursday, 1908). У філасофскім рамане «Шар і крыж» (The Ball And The Cross, 1909), зборніках апавяданняў з займальнай інтрыгай пра сышчыка-свяшчэнніка Браўна (1911—35), зборніку «Чалавек, які ведаў вельмі многа» (1922) паказаў дзіўнае, рамантычнае, перайначанае жыццё, дзе традыцыйна ўсталяваныя адносіны з’яўляюцца фікцыяй, а свет вялікіх грошай і «высокай» палітыкі паўстае як цэнтр ілжывых прэтэнзій і дутых рэпутацый. У гумарыстычных раманах «Напалеон з Нотынг-Хіла» (1904), «Вяртанне Дон Кіхота» (1926) выявіліся сацыяльна-ўтапічныя матывы, звернутыя да сярэдневякоўя.

Вялікае месца ў творчасці займае хрысціянская апалагетыка. Аўтар цыкла рэлігійна-філасофскіх эсэ «Артадоксія» (1908). Найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925).

Таксама Гілберт Кіт Чэстэртан — аўтар літаратурна-крытычных прац «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенс» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).

Зноскі

  1. Chesterton, Gilbert Keith // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 6. — P. 111–112.
  2. а б G.K. Chesterton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Честертон Гилберт Кит // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118520393 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  5. а б Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць