Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч

Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч (7 лютага 1881, Варшава — 1943—1944, магчыма, канцлагер Аўшвіц; Псеўданімы і крыптанімы: Раман Суніца; Юры Алелькавіч; Саўка Барывой; Шэршань; Р. Зем.; Ром. Зем.; Р-н Сун.; Р. С-ца.) — беларускі бібліёграф, публіцыст, гісторык беларускай літаратуры, перакладчык, калекцыянер кніг і рукапісаў.

Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Роман Земляника, Юрий Олелькович, Савка Барывой, Шершень, Р. Зем., Ром. Зем., Р-н Сун. і Р . С-ца.
Дата нараджэння 7 лютага 1881(1881-02-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 1944
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, журналіст, паэт, іміджмейкер, бібліёграф, публіцыст, гісторык літаратуры, беларусазнавец
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Бацькі паходзілі са Случчыны. Вучыўся ў Кіеве, атрымаў прафесію інжынера-механіка.

Збіраў матэрыялы па гісторыі беларускай літаратуры і культуры, працаваў у бібліятэках і архівах Варшавы, Львова, Раперсвіля (Швейцарыя). Жыў пераважна ў Варшаве, але шмат падарожнічаў, у тым ліку па Беларусі. Быў звязаны з беларускім нацыянальна-культурным рухам. У 1908 годзе рабіў фальклорна-этнаграфічныя запісы каля Зембіна на Барысаўшчыне. Сабраў калекцыю беларускага народнага адзення, якую ў 1918 годзе немцы вывезлі ў Берлін. У 1913—1914 гадах шукаў гісторыка-літаратурныя матэрыялы на Магілёўшчыне. У 1915—1917 гадах жыў у Мінску, працаваў ваенным інжынерам. Часта бываў у Вільні і Пецярбургу як цэнтрах беларускага грамадска-культурнай руху і выдавецкай справы.

 
Гальяш Леўчык, Рамуальд Зямкевіч, Зоська Верас.

Сабраў унікальную бібліятэку па гісторыі, мовазнаўстве (усе працы Я. Карскага), літаратуры, фальклоры Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і іншых славян, вялікую калекцыю рукапісаў беларускіх пісьменнікаў. Сярод рарытэтаў яго бібліятэкі былі шматлікія старадрукі, у т.л. «Біблія» Ф. Скарыны, Астрожская Біблія 1581 года, «Лексікон» П. Бярынды, «Хроніка» М. Бельскага, кітабы 16—17 ст., аўтографы А. Рыпінскага, А. Вярыгі-Дарэўскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, Ядвігіна Ш. (рукапіс яго драмы «Злодзей»), Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аўтараў «Нашай долі» і «Нашай нівы» і інш.

Быў да крайнасці апантаным бібліяфілам, яго арыштоўвалі па абвінавачанні ў крадзяжы аўтографаў Міцкевіча і Норвіда з Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве.[1]

Арыштаваны нацыстамі ў акупаванай Варшаве. Яго зборы і бібліятэка прапалі ў разбуранай Варшаве, частка трапіла ў прыватныя рукі.

Магчыма, загінуў у канцлагеры Аўшвіц, але ў базах даных пра зняволеных пакуль не ідэнтыфікаваны.[2]

Навукова-даследчая дзейнасць

правіць

З 1909 года друкаваўся ў «Нашай ніве» і іншых беларускіх выданнях. Даследаваў беларускую бібліяграфію, старажытную беларускую літаратуру, беларускую літаратуру ХІХ ст., этнаграфію, беларускую народную эстэтыку, фальклор, беларускае мастацтва. Падрыхтаваў і выдаў першы спецыялізаваны бібліяграфічны даведнік на беларускай мове — «Беларуская бібліяграфія» (1910). Напісаў шэраг прац па гісторыі беларускай літаратуры, у якіх прывёў невядомыя на той час звесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Баршчэўскага, А. Кіркора, А. Ельскага, Я. Лучыну, К. Каганца, М. Багдановіча і інш. Апублікаваў невядомыя рукапісы М. Багдановіча (1919), К. Каганца (1920), В. Дуніна-Марцінкевіча (1923), Я. Лучыны (1932). У 1919 у часопісе «Беларускае жыццё» (№ 5) упершыню надрукаваў гравіраваны партрэт В. Цяпінскага (1576), які адшукаў у бібліятэцы К. Святаполк-Завадскага ў Крошыне. Дапамагаў матэрыяламі і звесткамі Я. Карскаму, абменьваўся навуковай інфармацыяй з А. Ельскім, А. Шлюбскім, даваў свае архіўныя знаходкі і рукапісы, успаміны варшаўскаму славісту Ю. Галомбаку, калі той працаваў над манаграфіяй пра В. Дуніна-Марцінкевіча.

Сабраў унікальную бібліятэку па гісторыі, мовазнаўстве, літаратуры, фальклору, вялікую калекцыю старабеларускіх рукапісаў. У сваіх працах прывёў новыя звесткі і апублікаваў невядомыя рукапісы беларускіх пісьменнікаў ХІХ — пачатку ХХ ст.

Большасць яго багатых збораў, а таксама частка ўласных рукапісаў (у прыватнасці, рукапіс кнігі «Кароткі нарыс гісторыі беларускай музыкі») загінулі.

Літаратурная творчасць

правіць

У 1942—1943 гадах пад псеўданімам Шэршань друкаваў сатырычныя вершы ў беластоцкай газеце «Новая дарога». Пісаў вершы і па-польску. Перакладаў на беларускую мову творы ўкраінскага пісьменніка В. Стафаніка (друкаваліся ў «Нашай ніве») і француза А. Дадэ.

Спадчына

правіць

Паасобныя рукапісы і пісьмы зберагаюцца ў архівах і бібліятэках Мінска, Вільні, Варшавы, Санкт-Пецярбурга.

Бібліяграфія

правіць
 
Экслібрыс Р. Зямкевіча.
  • Беларуская бібліяграфія: Беларускія кнігі XVI—XVIII стст. // Першы беларускі каляндар «Нашае нівы» на 1910 г. Вільня, 1910;
  • Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне // Наша ніва. 1910. 25 лістап.;
  • Адам Ганоры Кіркор: (Біяграфічна-бібліяграфічны нарыс у 25-летнюю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911 /Кірыліца і лацінка/;
  • Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік ХІХ сталецця: (Успаміны ў 60-ю гадаўшчыну смерці). Вільня, 1911 /Кірыліца і лацінка/;
  • Тарас Шаўчэнка і беларусы // Наша ніва. 1911. 24 лют.;
  • Гульня «Курылка» // Наша ніва. 1912. 1 сак.;
  • М-ка Крошын // Bielarus. 1915. 4 чэрв.;
  • 400-лецце беларускага друку // Вольная Беларусь. 1917. 8 жн.;
  • Значэнне Францішка Скарыны ў беларускай культуры // Вольная Беларусь. 11 жн.;
  • Друк Скарыны і друк сучасны // Вольная Беларусь. 23 жн.;
  • Няміга і Менск. Старая беларуская пісьменнасць // Варта. 1918. № 1;
  • Цукраварні на Беларусі. [Мінск], 1918;
  • Францыск Скарына // Беларускае жыццё. 1919. 6 ліп.;
  • Васіль Цяпінскі // Беларускае жыццё. 14 ліп.;
  • Беларускія назовы вуліц у Менску // Беларусь. 1919. 4 лістап.;
  • Стары замак у Менску // Беларусь. 14—15 лістап.;
  • Стары Менск у беларускіх успамінах // Беларусь. 26—27 лістап.; 1920. 3, 13 студз.;
  • Варункі нацыянальнага адраджэння // Звон. 1919. 3 кастр.;
  • Станіслаў Манюшка і беларусы // Беларускае жыццё, 1920. 19 студз.;
  • Гутаркі аб беларускай лііаратуры // Новае жыццё. 1923. 3 сак.;
  • Нацыянальнасць у Вінцука Дуніна-Марцінкевіча // Заходняя Беларусь. Вільня, 1924;
  • Аб беларускай народнай эстэтыцы // Маладняк. 1927. № 3;
  • Ян Неслухоўскі (Янка Лучына) і яго няведамыя вершы // Нёман. 1932. № 2.

Зноскі

  1. Jacek Dehnel. Romuald Ziemkiewicz autografy Mickiewicza i Norwida sprzedawał za bezcen. Sfałszował całe swoje życie. warszawa.wyborcza.pl (30 ліпеня 2022). Праверана 3 кастрычніка 2024.
  2. https://www.auschwitz.org/en/museum/auschwitz-prisoners/

Літаратура

правіць
  • «Jestem przyjacielem Białorusinów…» — raporty wywiadowcze Romualda Ziemkiewicza do II Oddziału Sztabu Generalnego WP z lat 1922—1923. [Cz. 1] / Oprac. Dorota Michaluk / Oprac. Dorota Michaluk // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Z. 25 (2006). — S. 209—258.
  • «Jestem przyjacielem Białorusinów…» — raporty wywiadowcze Romualda Ziemkiewicza do II Oddziału Sztabu Generalnego WP z lat 1922—1923. [Cz. 2] / Oprac. Dorota Michaluk / Oprac. Dorota Michaluk // Białoruskie Zeszyty Historyczne. Z. 26 (2006). — S. 236—280.
  • Гарэцкі М. Зямкевіч Р. // Гісторыя беларускай літаратуры / М. Гарэцкі. — Мн., 1992;
  • Умястоўскі Ф. Праўда аб рэдагаванні «Нашай долі» (1906): Адказ на пісьмо Саўкі Барывоя (Р. Зямкевіча), апублікаванае ў газ. «Права працы» (Вільня, 1927, 14 снеж., № 3)… // Беларускі дзень. 1927. 24 снеж.;
  • Ахрыменка П. Тарас Шаўчэнка і Беларусь. — Мн., 1969;
  • Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». — Мн., 1971;
  • Кісялёў, Г. В. Пошукі імя: да пытання аўтарства «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе» / Г. В. Кісялёў. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1978. — 288 с.
  • Мальдзіс А. Таямніцы старажытных сховішчаў. — Мн., 1974;
  • Кабржыцкая Т., Рагойша В. Карані дружбы. — Мн., 1976;
  • Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў і крыптанімаў (XVI—XX стст.). — Мн., 1983;
  • Саламевіч Я. Зямкевіч // ЭГБ у 6 т. Т. 3. — Мн., 1996;
  • Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

Спасылкі

правіць