Альфонс Дадэ
Альфонс Дадэ (фр.: Alphonse Daudet; 13 мая 1840, г. Нім, Францыя — 16 снежня 1897) — французскі празаік, паэт і драматург.
Альфонс Дадэ | |
---|---|
Alphonse Daudet | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Louis Marie Alphonse Daudet[1] |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, паэт, раманіст, аўтабіёграф, сцэнарыст |
Дата нараджэння | 13 мая 1840[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1897[5][1][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Бацька | Венсан Дадэ[d] |
Маці | Adeline Daudet[d] |
Жонка | Julia Daudet[d] |
Дзеці | Léon Daudet[d], Lucien Daudet[d] і Edmée Daudet[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Ураджэнец Праванса, ён ужо ў першых творах, якія зрабілі яго імя вядомым (зборнік вершаў «Закаханыя», 1858; аўтабіяграфіны раман «Малы», 1868; зборнік апаваданняў і нарысаў «Пісьмы з майго млына», 1869), з тонкім лірызмам і мяккім гумарам расказаў пра побыт, норавы, звьнаі, паданні сваіх землякоў, з любоўю намаляваў вобраз «маленькага чалавека». На правансальскім матэрыяле напісана і вядомая сатырычная трылогія пра Тартарэна («Незвычайныя прыгоды Тартарэна з Тараскона», 1872; «Тартарэн у Альпах», 1885; «Порт Тараскон», 1890). У вобразе галоўнага героя ён высмеяў дробнага буржуа, правінцыяльнага абывацеля, фразёра і хвалько. У сацыяльных раманах 1870—-80-х г. з гістарычнай і амаль дакументальнай канкрэтнасцю, паказаў сучасную яму Францыю, стварыў трапныя сатырычныя вобразы драпежных дзялкоў і палітычных авантурыстаў («Фрамон малодшы і Рыслер старэйшы», 1874; «Набоб», 1877; «Каралі ў выгнанні», 1879), прадажных журналістаў і рэлігійных фанатыкаў («Нума Руместан», 1881; «Евангелістыка», 1883), бяздарных артыстаў і лжэвучоных («Сафо», 1884; «Бессмяротны», 1885). Аўтар п’ес («Арлезіянка», 1872, і інш.), успамінаў.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 Daudet, Alphonse // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Тейтельбаум Ф. М. Доде // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
- ↑ Додэ, Альфонс // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1893. — Т. Xа. — С. 855–856.
- ↑ Alphonse Daudet // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523872 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Эстонская Вікіпедыя — 2002.
ЛітаратураПравіць
- Дадэ // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альфонс Дадэ