Міхаіл Акімавіч Зюванаў
Міхаіл Акімавіч Зюва́наў[1] (24 лютага 1906, горад Грозны — 29 красавіка 1977, Мінск) — беларускі спявак (бас). Народны артыст БССР (1954).
Міхаіл Акімавіч Зюванаў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 лютага 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 красавіка 1977 (71 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Яўген Эдуардавіч Вітынг |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | бас |
Інструменты | вакал[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Грозны. Разам з бацькамі пераехаў у Баку, дзе паступіў у гімназію. Затым два гады працаваў слесарам на нафтапромысле і вучыўся на вячэрнім рабфаку, наведваў хор клуба чыгуначнікаў. Скончыў Азербайджанскі педагагічны інстытут і працаваў настаўнікам у школе. У другой палове 1930-х гадоў паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю. З 1938 года саліст у Азербайджанскім дзяржаўным тэатры оперы і балета, з 1942 года — саліст Дзяржаўнага хору СССР. Потым працаваў у Кыргызскім тэатры оперы і балета. У час Вялікай Айчыннай вайны ў складзе франтавой брыгады артыстаў Кіргізскай СССР выступаў перад байцамі Бранскага і Калінінскага франтоў. З 1944 года саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра СССР, у 1947—1948 гадах — Молатаўскага Дзяржаўнага тэатра оперы і балета. У 1950 годзе паступіў у Беларускую кансерваторыю, якую скончыў у 1951 годзе. У 1949—1961 гадах саліст Беларускага тэатра оперы і балета. З 1962 года выкладаў у Беларускай кансерваторыі[1].
Творчасць
правіцьСярод партый — Барыс Гадуноў, Канчак, Сусанін, Мельнік, Грэмін, Качубей; Дон Базіліа («Севільскі цырульнік»), Мефістофель; Кецал («Прададзеная нявеста» Б. Смятаны), Дураў («Надзея Дурава» А. Багатырова), Даніла і Анішук («Дзяўчына з Палесся» і «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага), Якуб («Марынка» Р. Пукста), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова).
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Зюванаў Міхаіл Акімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 341. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
Спасылкі
правіць- Зюванаў Міхаіл Акімавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва Архівавана 23 красавіка 2022.