Канстанцін Аляксандравіч Мулер

беларускі і расійскі артыст балета і балетмайстар

Канстанцін Аляксандравіч Му́лер (руск.: Константин Александрович Муллер; 5 ліпеня 1905, Санкт-Пецярбург — 15 красавіка 1993, Масква, Расія) — савецкі артыст балета, балетмайстар, балетны педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1956).

Канстанцін Аляксандравіч Мулер
руск.: Константин Александрович Муллер
Дата нараджэння 5 ліпеня 1905(1905-07-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1993(1993-04-15) (87 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія балетмайстар, артыст балета
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1926 годзе Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча. У 1926—1946 (з перапынкам) і 1960—1973 гадах працаваў у розных тэатрах, у тым ліку ў 1931—1937 гадах у Вялікім тэатры ў Маскве. У 1937—1941 гадах саліст і балетмайстар, у 1946—1960 гадах галоўны балетмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

У 1960—1963 гадах балетмайстар тэатраў Казані, Данецка, Львова, Кішынёва. У 1963—1971 гадах балетмайстар Варонежскага тэатра оперы і балета. Займаўся педагагічнай дзейнасцю. Памёр 15 красавіка 1993 года ў Маскве.

Творчасць

правіць

На беларускай сцэне з вялікай эмацыянальнасцю выканаў партыі Зігфрыда («Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева), Базіля («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Раба («Карсар  (руск.)» А. Адана).

Як балетмайстра яго вылучалі музыкальнасць, імкненне да драматычнай апраўданасці харэаграфічнага вырашэння, што найбольш рэалізавана ў беларускіх балетах «Князь-возера» В. Залатарова (1949, Дзяржаўная прэмія Беларусі 1950), «Салавей» М. Крошнера (1950), «Падстаўная нявеста» Г. Вагнера (1958); у класічным і сучасным рэпертуары: «Марная засцярога  (руск.)» П. Л. Гертэля (1938 і 1959), «Дон Кіхот» (1941, 1946), «Лебядзінае возера» (1938), «Спячая прыгажуня  (руск.)» (1954), «Шчаўкунок» (1956) Чайкоўскага, «Канёк-Гарбунок  (руск.)» Ц. Пуні і «Бахчысарайскі фантан» (абодва 1949), «Доктар Айбаліт» І. Марозава  (руск.) (1951).

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць