Міхаіл Яўхімавіч Крошнер
Міхаіл Яўхімавіч Крошнер (1900, Кіеў — 1942) — беларускі кампазітар. Заслужаны артыст БССР (1940).
Міхаіл Яўхімавіч Крошнер | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1942 |
Месца смерці | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Васіль Андрэевіч Залатароў |
Прафесіі | кампазітар |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1918—1931 гадах у канцэртных арганізацыях і тэатрах Кіева і Масквы. Скончыў у 1937 годзе Беларускую кансерваторыю па класе кампазіцыі у В. А. Залатарова. У 1933—1938 гадах працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.
Творчасць
правіцьАўтар сімфанічных танцаў, рамансаў на вершы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Лужаніна, А. С. Пушкіна, хароў, апрацовак беларускіх і яўрэйскіх народных песень[1]. Аўтар першага нацыянальнага беларускага балета «Салавей» (па аповесці З. Бядулі). У 1939 годзе балет «Салавей» пастаўлены ў Адэскім тэатры оперы і балета. Напісаў таксама музыку да спектакля «Цвей кунімлех» («Два недарэкі») А. Гольдфадэна ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (1940).
Большая частка творчай спадчыны і сам кампазітар загінулі падчас нямецкай акупацыі Беларусі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Міхаіл Яўхімавіч Крошнер // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.
- Кро́шнер Міхаіл Яўхімавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 402. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.