Салавей (балет)
Салавей — балет М. Крошнера, пастаўлены пад кіраўніцтвам дырыжора І. Гітгарца па аднайменнай аповесці З. Бядулі. З'яўляецца першым беларускім балетам. Прэм'ера адбылася 11 мая 1939 на сцэне Мінскага тэатра оперы і балета.
Салавей | |
---|---|
![]() | |
Жанр | балет |
Заснаваны на | аповесці «Салавей» З. Бядулі |
Аўтар | лібрэта Ю. Слонімскі(руск.) бел., А. Ермалаеў |
Кампазітар | М. Крошнер |
Дырыжор | Юрый Іосіфавіч Сламінскі |
Рэжысёр | А. Ермалаеў |
Харэограф | А. Ермалаеў, Ф. В. Лапухоў(руск.) бел. |
Акцёры |
С. У. Дрэчын А. В. Нікалаева Б. З. Карпілава З. А. Васільева |
Краіна | БССР |
Год | 1939 |
Пастаноўкі | 11 мая 1939 года |
Узнагароды | ордэн Леніна |
ГісторыяПравіць
На момант стварэння спектаклю ў СССР вопыту стварэння балетных спектакляў па нацыянальнай тэматыцы яшчэ не было. «Салавей» фактычна быў другім спектаклем такога роду пасля балета «Сэрца гор» А. М. Баланчывадзэ(руск.) бел. ў пастаноўцы Вахтанга Чубукіяні(руск.) бел.[1].
Пастаноўка прызначалася для паказу на дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве. Ставілі спектакль спецыяльна запрошаныя харэографы ленінградзец Фёдар Лапухоў (2-й і 3-й акты) і масквіч Аляксей Ермалаеў (1-й і 4-й акты)[1]. Супрацоўніцтва двух рознапланавых балетмайстраў прывяло да парушэння цэласнасці балета, таму пазней ён быў перапрацаваны Аляксеем Ермалаевым[1].
Мастаком-пастаноўшчыкам спектаклю быў П. В. Масленікаў[2].
АпісаннеПравіць
Балет быў пастаўлены балетмайстарамі А. Ермалаевым і Ф. В. Лапуховым(руск.) бел. на музыку М. Крошнера[3]. Лібрэта пісалі Ю. Слонімскі(руск.) бел., А. Ермалаеў. Над дэкарацыямі працаваў мастак Б. Матрунін[4]. Пастаноўка цікавіць уведзенымі ў дзеянне спектакля рознымі старадаўнімі беларускімі абрадамі і звычаямі[5].
ХарэаграфіяПравіць
Адметнай рысай балета з'яўляецца тое, што ў ім была знойдзена выдатная раўнавага паміж класічным танцам і народнай харэаграфіяй[6]
Кампазітар ўдала выкарыстаў у балеце мелодыі і рытмы беларускіх народных песень і танцаў — «Лявоніху», «Юрачку», «Янку-польку», «Крыжачок»[7][8], «Мяцеліцу», «Лянок» і разам з імі польскія танцы — мазурку, паланез, кракавяк[9].
«Лявоніха», якую паставіў К. Алексютовіч, была фінальнай сцэнай спектаклю. На дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў 1941 годзе фінальны танец балета танчыла адначасова 100 пар[10]. М. С. Галаванаў(руск.) бел. так ахарактарызаваў яго[11]:
«Лявоніха», пастаўленая тав. Алексютовічам, можа быць аднесена да лепшых узораў нацыянальнага танцавальнага мастацтва |
СюжэтПравіць
У аснову сцэнара была пакладзена аднайменная аповесць Змітрака Бядулі пра лёс артыста прыватнага панскага тэатра Сымона Салаўя і яго любові да прыгажуні Зосі[3].
АкцёрыПравіць
- Сымон, пастух — С. У. Дрэчын[12], В. П. Міронаў[13]
- Зоська — А. В. Нікалаева
- Пані Ванда Вашмірская, уладальніца маёнтка — З. А. Васільева, В. І. Крыкава[14]
- Макар, кіраўнік маёнткам
- Бацька Зоські
- Маці Зоські
- Марылька — Б. З. Карпілава[15]
- Кацюша, сястра Зоські
- Сяляне, сялянкі. Госці. Гайдукі.
Юлія Хіраска ўспамінала[1], што С. У. Дрэчын быў паўнавартасным суаўтарам балетмайстраў і змог стварыць адну з лепшых сваіх работ[1].
Юлія Чурко так апісвала майстэрства акцёраў, якія выконвалі галоўныя ролі[16]:
Гаворачы аб выразнасці і ўяўнасці мовы галоўных герояў спектакля Сымона і Зоські, нельга не сказаць аб майстэрстве выканаўцаў гэтых партый — С. Дрэчыне і А. Нікалаевай. Менавіта іх абаяльная цеплыня, іх вялікая чалавечая шчырасць ўдыхнулі жыццё ў танцавальныя формы, абумовілі незвычайную праўдзівасць адлюстро характараў.
С. Дрэчын, які танчыў ролю Сымона, знайшоў для яе свежыя і яркія фарбы… Выдатная сцэнічная знешнасць, вялікі тэмперамент і выключная выразнасць дапамаглі С. Дрэчыну стварыць вобраз, які пакідае глыбокае ўражанне. Пасля традыцыйных у асноўным аднафарбавых мужчынскіх партый у старых балетах гэтая роля Дрэчына была незвычайна шматграннай |
УзнагародыПравіць
Пасля паказу спектакля на Першай беларускай дэкадзе ў Маскве, тэатр атрымаў ва ўзнагароду ордэн Леніна і права называцца Дзяржаўным вялікім тэатрам оперы і балета[17].
Многія ўдзельнікі стварэння балета «Салавей» былі адзначаны ўрадавымі ўзнагародамі: А. Ермалаеў, які працаваў ў Вялікім тэатры, быў, тым не менш, удастоены звання народнага артыста БССР, М. Крошнер быў удастоены звання заслужанага артыста БССР, дырыжор М. Э. Шнейдэрман — звання заслужанага дзеяча мастацтваў БССР, а С. Дрэчын узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны»[1].
Пастаноўкі ў іншых тэатрахПравіць
Паралельна з пастаноўкай у Мінску балет М. Крошнера «Салавей» у 1939 ставіўся на сцэне Адэскага тэатра оперы і балета[18][19]. Юлія Хіраска кансультавала там пастаноўку беларускіх народных танцаў[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 ПИОНЕР БЕЛОРУССКОГО БАЛЕТА(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Масленікаў Павел Васілевіч
- ↑ 3,0 3,1 Соловей(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Либретто балета Соловей (руск.)
- ↑ Соловей. (руск.)
- ↑ Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. — Мн., 1983. — С. 29-30.
- ↑ Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
- ↑ Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
- ↑ Михаил Крошнер (руск.)
- ↑ Через год была война(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Голованов Н. С. Заметки о музыкальной культуре Белоруссии // «Советская Белоруссия». — 26 мая. — 1940.
- ↑ Фатаграфія балета Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ Валерий Миронов: полвека на балетной сцене(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Крикова Валентина Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 333. — 737 с.
- ↑ КАРПИЛОВА Бася Залмановна (руск.)
- ↑ Чурко Ю.М. Белорусский балет. — Мн., 1966. — С. 37-38.
- ↑ Национальный академический Большой театр оперы и балета Республики Беларусь (Минск)(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Белорусский балет (руск.)
- ↑ Украинский балет (руск.)