Валерый Паўлавіч Міронаў
Валерый Паўлавіч Міронаў (7 красавіка 1927, г. Гагарын, Смаленская вобласць, Расія — 27 ліпеня 2008[1]) — беларускі артыст балета. Народны артыст Беларусі (1966).
Валерый Паўлавіч Міронаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 красавіка 1927 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 ліпеня 2008 (81 год) |
Адукацыя | |
Прафесія | артыст балета |
Тэатр | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1947 годзе пасля сканчэння класа ўдасканалення кваліфікацыі Маскоўскага харэаграфічнага вучылішча зрабіўся адным з вядучых салістаў Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі (да 1969).
У 1949—1978 гадах адначасова працаваў педагогам Беларускага харэаграфічнага вучылішча.
ТворчасцьПравіць
Танцоўшчык пераважна лірычнага плана, з рамантычнай накіраванасцю.
Мастацтва Міронава вызначаліі пераканальнасць у раскрыцці ўнутранага свету персанажаў, чысціня і лёгкасць выканання, высокая тэхніка дуэтнага танца.
У нацыянальных балетах стварыў рэльефныя вобразы Васіля («Князь-возера» В. Залатарова), Алеся («Святло і цені» Г. Вагнера).
Да найбольш значных творчых дасягненняў артыста належаць партыі Зігфрыда, Дэзірэ, Прынца («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Вацлава («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Гармодыя («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Салора («Баядэрка[ru]» Л. Мінкуса), Елісея («Казка пра мёртвую царэўну» У. Дзешавова на тэмы А. Лядава).
Зноскі
- ↑ Валерый Паўлавіч Міронаў на сайце «беларусь у асобах і падзеях»
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.
- Валерый Паўлавіч Міронаў // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2.
- Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
СпасылкіПравіць
- Принц, танцовщик, воин: 95 лет со дня рождения народного артиста БССР Валерия Миронова (2022)
- Валерий Миронов, один из самых ярких солистов белорусского балета (2014)