Гагарын (Смаленская вобласць)
Гага́рын (руск.: Гагарин) — горад (з 1776 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Гагарынскага раёна Смаленскай вобласці. Да 1968 года называўся Гжацк (руск.: Гжатск). Насельніцтва 27,8 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1718 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на рацэ Гжаць (басейн Волгі), у паўднёвай частцы Гжацка-Вазузскай нізіны, за 239 км на паўночны ўсход ад Смаленска.
Машынабудаўнічы, светатэхнічны заводы, завод «Дынамік» (выпускае дынамікі для тэлевізараў і радыёпрыёмнікаў), лёгкая і харчовая прамысловасць.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Правіць
- Валерый Паўлавіч Міронаў (1927—2008) — беларускі артыст балета.
- Мікалай Іванавіч Наскоў — расійскі рок-музыкант.
Заўвагі Правіць
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гагарын (Смаленская вобласць)