Гжаць — рака ў Смаленскай вобласці, правы прыток Вазузы.

Гжаць
Гжаць у межах горада Гагарына
Гжаць у межах горада Гагарына
Характарыстыка
Даўжыня 113 км
Басейн 2 370 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне в. Пакроў Гагарынскага раёна
 • Каардынаты 55°17′38″ пн. ш. 35°01′58″ у. д.HGЯO
Вусце Вазуза, Вазузскае вадасховішча
 • Каардынаты 55°44′55″ пн. ш. 34°47′48″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вазуза → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіён Смаленская вобласць
Код у ДВР 08010100312110000001098
physical
Гжаць
Гжаць
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва балцкага паходжання.

Цяперашні выгляд кораня ўзнік у выніку эвалюцыі *Гж- < *Гъж- < *Guž-. Звязваюць з літоўскім gužas «бусел»[1].

Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Guž-upys «Бусловая рака»[2]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — гідронімы тыпу Гжолка (< *Guž-ol-)[3], Кзапня (< *Guž-ap-)[4].

Гэтая літоўская назва бусла (бо ёсць і іншая, меркаваны германізм gandras) звязаная з gūžinti «ісці сагнуўшыся, згорбіўшыся», gužinėti «хадзіць сагнуўшыся» і адлюстроўвае найвыразнейшую асаблівасць бусловай хады[5].

У назве Гжаць (< *Guž-et-) корань пашыраны пашыральнікам -et-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (verpti «віраваць» — verpetas «вір», адкуль назва дзесенскай ракі Верапета), з ім назвы рэк Upeta, Nereta, Viešetė[6], Нясета, возера Вядзета, дзесенскай ракі Снежаць (< *Snaig-et-).

Назва Гжаць магла быць матываваная наяўнасцю буслоў на рацэ або асаблівасцю рэчышча (звілістага).

У другім выпадку тыпалагічныя аналагі — назвы дзесенскай ракі Кубрь[7], нараўскай Kubra, літоўскай Kūbris[8], якія ад літоўскага kūbrinti «ісці сагнуўшыся».

Гідраграфія правіць

Дно галоўным чынам пясчанае, берагі сухія, зарослыя ў асноўным вербалозам. Выток за 5 км на поўдзень ад вёскі Пакроў Гагарынскага раёна Смаленскай вобласці. Упадае ў раку Вазуза, у Вазузскае вадасховішча, утварае шырокі рукаў. Пасля пабудовы Вазузскага вадасховішча (1979—1981) у раёне вёскі Карманава Гагарынскага раёна ўтварае шырокі разліў. У цяперашні час рака падсілкоўвае Вазузскую гідратэхнічную сістэму, якая ўваходзіць у склад крыніц г. Масквы.

Заўвагі правіць

  1. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 305—306.
  2. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 128.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 175.
  4. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 305.
  5. V. Urbutis. Baltų kalbų garnio pavadinimai // Baltistica. 1966. II (2). C. 185.
  6. P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 338—341.
  7. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 192.
  8. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 169.

Спасылкі правіць