Вядзета
Вядзе́та — возера на мяжы Расонскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці. На водападзеле рэк Дрыса і Палата, за 45 км на паўночны ўсход ад Полацка, сярод лясных масіваў.
Вядзета | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 152,7[1] м |
Даўжыня | 4.6 км |
Шырыня | 1.6 км |
Плошча | 4,68 км² |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 26 км² |
Выцякаюць | Вядзеціца |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма *Vedetà.
У аснове назвы — адзін з варыянтаў балцкай гідранімічнай асновы Ud- : Vad- : Ved-, якая звязаная з лат. ūdens, пруск. (w)undan, літ. vanduo «вада», яцвяжскім *udā «вада; рака».
Гэтая аснова ў балцкіх назвах такіх рэк, як літоўскія Vedega (Vadaga), Vadaktis, Ūdara[2], пруская *Vadanga (> Wadangen), падзвінская Водзьга, пасожская Удага, падняпроўскія Ведаса, Ведага[3].
На другой пазіцыі гэтая аснова ў прускім гідроніме Asege-wad «Яршовае возера»[4], у яцвяжскіх рачных назвах Ясельда, Грыўда, Нёўда і інш.[5]
Назва Вядзета ўтвораная з дапамогай пашыральніка -et-, які добра вядомы ў літоўскім назва- і словаўтварэнні (verpti «віраваць» — verpetas «вір»), з ім гідронімы тыпу Upeta, Nereta, Viešetė[6], Нясета.
Значэнне назвы Вядзета можна перадаць як «Шматводнае (возера)».
Гідраграфія
правіцьПлошча паверхні 4,68 км². Даўжыня 4,6 км, найбольшая шырыня 1,6 км. Плошча вадазбору 26 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 4—7 м.
Берагі месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Востраў плошчай 3,6 га. На захадзе злучана ручаём з возерам Глыбочына, на поўдні выцякае рака Вядзеціца.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, язь, судак звычайны і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-11. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1985 г. Архівавана 2 мая 2013.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 351, 358.
- ↑ Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. — М., 1962. — С. 129, 157, 169—170, 178, 211.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ K. Būga. Jotvingių žemės upių vardų galūnė -da. // Tauta ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 100.
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 338—341.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)