Мікалай Іванавіч Наскоў

Мікала́й Іва́навіч Наско́ў (руск.: Николай Иванович Носков; нар. 12 студзеня 1956) — расійскі рок-музыкант і спявак. Чатыры разы ўзнагароджваўся прэміяй «Залаты грамафон», Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі (2018)[1].

Мікалай Наскоў
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Мікалай Іванавіч Наскоў
Дата нараджэння 12 студзеня 1956(1956-01-12) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг Расіі Расія
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Гады актыўнасці з 1981 па наш час
Пеўчы голас тэнар і барытон
Інструменты труба, гітара, фартэпіяна, барабан
Жанры Рок-музыка, раманс, поп, поп-фолк, Рытм-н-блюз, Прагрэсіўны рок
Калектывы Ровесники, Москва, Поющие сердца, Gorky Park[ru], Николай
Супрацоўніцтва Джон Бон Джові[en], Клаўс Майнэ[de]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Залаты грамафон, Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі
nnoskov.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў шматдзетнай сям’і ў Гжацку Смаленскай вобласці. Частку дзяцінства і юнацкія гады правёў у Чарапаўцы. Спяваў у хоры, удзельнічаў у самадзейных музычных калектывах, самастойна навучыўся іграць на некальких музычных інструментах. У 14 гадоў атрымаў першую прэмію на конкурсе Паўночна-Заходняга рэгіёна РСФСР.

Пасля навучання атрымаў прафесію электрыка, аднак марыў пра кар’еру спевака. Удзельнічаў у вакальна-інструментальных ансамблях «Ровесники», «Москва», «Поющие сердца». У 19871992 гг. быў вакалістам і кампазітарам групы Gorky Park[ru]. Падчас знаходжання ў ЗША спяваў дуэтам з Джонам Бон Джові[en] і Клаўсам Майнэ[de]. У 1993 г. арганізаваў групу «Николай». З 1996 г. робіць сольную кар’еру.

Жанаты, мае дачку і ўнучку[2].

Дыскаграфія

правіць

Ансамбль «Москва»:

  • 1982 — Н. Л. О. (N.L.O.)

Група «Гран-при»:

  • 1988 — К теологии

Gorky Park[ru]:

  • 1989 — Gorky Park

Група «Николай»:

  • 1994 — Mother Russia

Сольна:

  • 1998 — Блажь (Я тебя люблю)
  • 1999 — Паранойя (Стекла и бетон)
  • 2000 — Дышу тишиной
  • 2001 — Лучшие песни с симфоническим оркестром (Live)
  • 2002 — Лучшие песни (Best)
  • 2003 — Океан любви
  • 2006 — По пояс в небе
  • 2011 — Оно того стоит
  • 2012 — Мёд

Зноскі

Спасылкі

правіць