Валянціна Іванаўна Крыкава
Валянціна Іванаўна Крыкава (13 лістапада 1930, Ленінград — ?) — беларуская артыстка балету. Народная артыстка БССР (1964)[1].
Валянціна Іванаўна Крыкава | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лістапада 1930 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына |
Тэатр | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча(руск.) бел. ў 1947 годзе[1]. У 1947-68 салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.
ТворчасцьПравіць
Выкананне В. Крыкавай адметна высокай культурай, мяккай пластычнасцю рухаў, выразным падкрэсліваннем індывідуальных рысаў характару персанажаў.
РоліПравіць
Сярод партый: Ванда («Салавей» М. Крошнера), Жанчына ў чорным («Святло і цені» Г. Вагнера), Мадэрнісцкая танцоўшчыца («Мара» Я. Глебава), Зарэма («Бахчысарайскі фантан(руск.) бел.» Б. Асаф'ева), фея Бэзу і Котачка («Спячая прыгажуня(руск.) бел.» П. Чайкоўскага), Вулічная танцоўшчыца і Мерседэс («Дон Кіхот(руск.) бел.» Л. Мінкуса), Цыганка («Эсмеральда(руск.) бел.» Ц. Пуні)[1].
Выканала вялікую колькасць характарных танцаў у оперных і балетных спектаклях[1].