Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў
Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў (17 (29) ліпеня 1884, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 27 студзеня 1949, Масква, СССР) — рускі кампазітар, музыказнавец, балетазнавец, педагог, піяніст .
Барыс Уладзіміравіч Асаф’еў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 ліпеня 1884[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1949[3][1][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, харэограф, музыказнавец, дырыжор, тэарэтык музыкі, музычны педагог, піяніст, публіцыст, музычны крытык |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У навуковай спадчыне Б. У. Асаф’ева займае цэнтральнае месца і мае прынцыпова новае значэнне г. зв. тэорыя інтанацыі. Разглядаючы музыку як адзін з найважнейшых складнікаў духоўнага жыцця, Асаф’еў звязваў яе з агульнакультурнымі і сацыяльнымі з’явамі. Асаф’еў абгрунтаваў паняцце сімфанізму як метаду, унёс значны ўклад у эстэтыку, тэорыю, гісторыю музыкі, вучэнне пра музычную форму.
Аўтар фундаментальных працы пра творчасць М. І. Глінкі, М. П. Мусаргскага, П. І. Чайкоўскага, А. К. Глазунова, І. Ф. Стравінскага, С. І. Танеева, С. С. Пракоф’ева і інш. У кампазітарскай творчасці Асаф’ева вылучаюцца балеты «Полымя Парыжа» (1932) і «Бахчысарайскі фантан» (1934). Таксама аўтар опер, 4 сімфоній, камерна-інструментальных сачыненняў і музыкі да драматычных спектакляў.
Зноскі
- ↑ а б Boris Wladimirowitsch Assafjew // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Boris Vladimirovič Asafjev (Asaf’ev) // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Асафьев Борис Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Асафьев Борис Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Аса́фьев Борис Андреевич // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 67. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.
- Келдыш Ю. В. Аса́фьев Борис Андреевич // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 2: Гондольера — Корсов. — 1974. — Стб. 235—238. — 960 стб., илл. — 102 000 экз. (руск.)