Юлія Уладзіміраўна Хіраска

Юлія Уладзіміраўна Хіра́ска (14 мая 1906, вёска Вомельна, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 26 кастрычніка 1985) — беларуская артыстка балета.

Юлія Уладзіміраўна Хіраска
Дата нараджэння 14 мая 1906(1906-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1985(1985-10-26) (79 гадоў)
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Рыгоравіч Хіраска
Муж Ісідар Міхайлавіч Балоцін
Прафесія балерына
Тэатр
Узнагароды
медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

 
Уладзімір Хіраска з сям'ёй. Юлія на пярэднім плане з братам Віктарам. 1900-я

Дачка святара Уладзіміра Рыгоравіча Хіраскі.

Вучылася ў прыватнай харэаграфічнай студыі К. Алексютовіча ў 19211925 гадах. З 1921 года артыстка балета БДТ-1, з 1930 года салістка Дзяржаўнай эстрады, у 19331959 гадах — Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі.

Падчас вайны праца ў канцэртных брыгадах Паўночна-Заходняга і Калінінскага франтоў. Медалі «За доблесную працу ў ВАВ 1941–1945 гг.» і «За перамогу над Германіяй у ВАВ 1941–1945 гг.»

Жонка спевака І. М. Балоціна

Творчасць правіць

Танцоўшчыца характарнага плана. У складзе творчых брыгад удзельнічала ў пастаноўцы балетаў «Салавей» М. Крошнера, «Палымяныя сэрцы» В. Залатарова. Сярод партый: Хмара («Князь-возера» Залатарова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р. Гліэра), Чага («Князь Ігар» А. Барадзіна), Сяброўка («Капелія» Л. Дэліба), а таксама характарныя танцы ў балетах «Раймонда» А. Глазунова, «Канёк-Гарбунок» Ц. Пуні, «Арлекінада» Р. Дрыга).

Зноскі

Літаратура правіць