Аляксей Мікалаевіч Ермалаеў

Аляксей Мікалаевіч Ермалаеў (руск.: Алексе́й Никола́евич Ермола́ев; 1910 — 1975) — савецкі артыст балета, балетмайстар і педагог. Народны артыст СССР (1970). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1946, 1947, 1950).

Аляксей Мікалаевіч Ермалаеў
Дата нараджэння 10 (23) лютага 1910
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1975(1975-12-12) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія харэограф, балетмайстар, артыст балета, танцор
Тэатр
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
народны артыст СССР Народны артыст Беларускай ССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Аляксей Ермалаеў нарадзіўся 10 (23) лютага 1910 года ў сялянскай сям’і, якая пражывала ў Цвярской губерні (па іншых крыніцах — у Санкт-Пецярбургу).

З 1920 года вучыўся ў Петраградзе ў балетнай школе А. Л. Валынскага, дзе яго педагогам быў М. Г. Легат, а з 1921 па 1926 гады — у Петраградскай балетнай школе (з 1937 — Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча, цяпер Акадэмія рускага балета імя А. Я. Ваганавай), дзе за шэсць гадоў прайшоў усю школьную праграму ў класе У. І. Панамарова.

У 1926 годзе быў залічаны салістам у балетную трупу Ленінградскага тэатра оперы і балета (цяпер Марыінскі тэатр). У 1930 годзе яго запрасілі ў Маскву ў Вялікі тэатр, у якім працаваў да канца сваіх дзён.

З імем А. Ермалаева звязана стварэнне новага кірунку ў мужчынскім танцы, якое адказвала агульным тэндэнцыям гераізацыі балета, павышэння гульнявога, драматычнага складніка, увядзення ў практыку класічнага балета элементаў народнага танца. А. Ермалаеў валодаў віртуознай тэхнікай танца, пастаянна яе удасканальваючы і ўскладняючы класічныя элементы. Ствараючы рознахарактарныя ролі, ён сцвярджаў у балеце мужны і валявы вобраз. У гэтым жа кірунку дзейнічалі і выбітныя балетмайстры, якія працавалі з ім — В. І. Вайнанен і Л. М. Лаўроўскі.

А. Ермалаеў працаваў над тэхнікай танца на мяжы магчымасцяў, але гэты кірунак яго творчасці быў абмежаваны сур’ёзнай траўмай. Пачынаючы з 1939 года ён засяроджваецца на ролях, якія патрабуюць не бравурнай выканальніцкай тэхнікі, а драматычнага майстэрства, пантамімы.

У 1939 годзе выступіў як балетмайстар. Ставіў таксама балеты ў Беларускім тэатры оперы і балета (Мінск).

З 1960 года і да канца сваіх дзён працаваў педагогам і балетмайстрам-рэпетытарам у Вялікім тэатры. Пад яго кіраўніцтвам займаліся «зоркі балета» — М. Ліепа, М. Лаўроўскі, В. Васільеў, А. Гадуноў, Б. Акімаў, Н. Фёдараў і інш.

Разм з Ю. І. Сланімскім паставіў балет «Салавей» М. Крошнера (1939)[1].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 507. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).