Ян Сібеліус
Ян (Жан[9], Юхан) Сібеліус[10], або Сібеліюс (шведск.: Jean Sibelius маўленне , шведск.: Johan Julius Christian Sibelius; 8 снежня 1865, Хяменліна, Вялікае княства Фінляндскае — 20 верасня 1957, Ярвенпяя, Фінляндыя) — фінскі кампазітар, педагог; заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў сусветнага сімфанізму.
Ян Сібеліус Jean Sibelius | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | Юхан Юліус Крысціян Сібеліус (шведск.: Johan Julius Christian Sibelius)[1] |
Дата нараджэння | 8 снежня 1865 |
Месца нараджэння | Хяменліна, Вялікае княства Фінляндскае, Расійская Імперыя |
Дата смерці | 20 верасня 1957 (91 год) |
Месца смерці | |
Краіна |
![]() ![]() |
Бацька | Christian Gustaf Sibelius[d][2] |
Маці | Maria Charlotta Sibelius[d][2] |
Муж | Aino Sibelius[d] |
Дзеці | Ruth Snellman[d], Heidi Blomstedt[d] і Katarina Ilves[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, скрыпач, дырыжор |
Інструменты | скрыпка, фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка[3][4], опера[5][6][…], сімфонія, incidental music[d][7][8][…], акадэмічная музыка XX стагоддзя[d] і art song[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф |
![]() |
sibelius.fi | |
![]() |
Біяграфічныя звесткі Правіць
Вучань М. Вегеліуса. 3 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі.
Творчасць Правіць
Для яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў музычны фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрны патрыятычныя матывы, заснаваныя на фінскай народнай паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і аркестра (1892), 7 сімфоній для аркестра (1899—1924), праграмныя аркестровыя творы, у т.л. сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у т.л. «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімфанічныя паэмы, у т.л. «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і усход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1903), «Сумны вальс»; інструментальныя ансамблі і п'есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драматычных спектакляў і інш.
Асноўныя творы Правіць
Сімфоніі Правіць
- «Кулерво», сімфонія для салістаў, хору і аркестра, op.7 (1899)
- Сімфонія № 1 e-moll, op.39 (1899)
- Сімфонія № 2 D-dur, op.43 (1902)
- Сімфонія № 3 C-dur, op.52 (1907)
- Сімфонія № 4 a-moll, op.63 (1911)
- Сімфонія № 5 Es-dur, op.82 (1915)
- Сімфонія № 6 d-moll, op.104 (1923)
- Сімфонія № 7 C-dur, op.105 (1924)
Ушанаванне памяці Правіць
3 1951 штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі).
Гл. таксама Сібеліус, цягнік
Зноскі
- ↑ Lapsuus 1865—1881
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ http://beatzone.cz/component/kapela/Izumi+Tateno
- ↑ http://bachtrack.com/find-concerts/work=violin-concerto-in-d-minor-op47-sibelius
- ↑ http://www.allmusic.com/artist/rainer-maria-rilke-mn0001776480/credits
- ↑ http://www.classicalarchives.com/composer/3353.html
- ↑ http://www.classicalarchives.com/work/481030.html
- ↑ http://www.classicalarchives.com/work/466997.html
- ↑ Сібеліус называў сябе на французскі манер Жанам фр.: Jean, таму ў сусветнай практыцы ўжываецца менавіта гэты варыянт імя. У беларускай, пад уплывам рускай традыцыі, ужываецца варыянт «Ян».
- ↑ Варыянты напісання імя Ян Сібеліус, Юхан Сібеліус у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.362.
Літаратура Правіць
- В'югінава І. Ю. Сібеліус Ян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 362. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Сібеліус
- Ян Сібеліус: Ноты твораў на IMSLP
- Сайт прысвечаны Яну Сібеліусу (фін.) (шведск.) (англ.)
- Акадэмія Яна Сібеліуса