Трынаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША

Трынаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША — юрыдычная пастанова ўрада ЗША, якая канчаткова забараніла ўсе формы рабства на тэрыторыі ўсіх Злучаных Штатаў.

Арыгінал дакумента

Да прыняцця папраўкі рабства мела законны характар у шэрагу паўднёвых штатаў. Прэзідэнт ЗША Аўраам Лінкальн Пракламацыяй ад 1 студзеня 1863 г. аб’явіў свабоду ўсім «асобам, якіх утрымліваюць у якасці нявольнікаў у любым Штаце ці пэўнай частцы Штату, дзе насельніцтва будзе знаходзіцца ў стане паўстання супраць Злучаных Штатаў»[1]. Для канчатковай адмены рабства было неабходна ўдакладненне Асноўнага закону краіны, і гэта было зроблена чарговай 13-й папраўкай Канстытуцыі Папраўка была накіравана ў Кангрэс ЗША 31 студзеня і ратыфікавана 6 снежня 1865 г.

Трэба зазначыць што 13-я папраўка была толькі першым крокам у справе ураўнання чорнага і белага насельніцтва краіны. Другім стала пятнаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША (1870 г.), якая дазволіла былым нявольнікам і асобам нееўрапейскага паходжання прыймаць ўдзел у палітычных выбарах. На працягу 19-га і першай паловы 20-га стст. у амерыканскім грамадстве панавала думка, што цемнаскурыя людзі ня могуць быць роўнымі белым, падобна як жывела ня можа быць роўнай чалавеку. Таму пасля адмены рабства многія белыя амерыканцы чакалі, што былыя чорныя нявольнікі вярнуцца ў Афрыку, і для перасялення вызваленных чорных рабоў была нават купленя зямля ў Афрыцы і створана краіна Ліберыя. Аднак большасць цемнаскурага насельніцтва засталося ў ЗША і паступова набыло асноўныя свабоды амерыканскага грамадзяніна.

Тэкст папраўкі правіць

Раздзел 1. Рабства і прымусовая праца за выключэннем формы пакарання за злачынства, калі ўдзел абвінавачанага ў ім даказаны, павінна быць забаронена як на ўсей тэрыторыі Злучаных Штатаў, так і ў кожным месцы, якое знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША.

Раздзел 2. Кангрэс павінен прыняць адпаведныя законы, каб ажыццявіць гэту пастанову[2].

  Section 1.

Neither slavery nor involuntary servitude, except as a punishment for crime whereof the party shall have been duly convicted, shall exist within the United States, or any place subject to their jurisdiction.

Section 2.

Congress shall have power to enforce this article by appropriate legislation.[3]

 

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура і спасылкі правіць