Генадзь Сцяпанавіч Грак

Генадзь Сцяпанавіч Грак (25 жніўня 1938, Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі мастак-графік, кніжны ілюстратар.

Генадзь Сцяпанавіч Грак
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 жніўня 1938(1938-08-25) (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, графік
Месца працы
Жанр экслібрыс
Вучоба
Уплыў Павел Любамудраў
Член у

БіяграфіяПравіць

19561961Мінскае мастацкае вучылішча.

19701976Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне графiкi.

З 1967 пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках.

З 1977 — член Саюзу мастакоў Беларусі.

Выкладаў на кафедры графiкi Беларускага тэатральна-мастацкага iнстытуту.

З 1989 узначальвае Беларускі народны клуб экслібрысістаў.

Выканаў больш 600 экслібрысаў, прысвячаных не толькі гістарычным асобам — Францыску Скарыну, Сяргею Ясеніну, Тарасу Шаўчэнку, але і для сучасных пісьменнікаў, мастакоў, лекараў і настаўнікаў.

Эстампы, кніжныя ілюстрацыі, графіка малых формаў і экслібрысы Грака экспанаваліся ў ЗША, Англіі, Бельгіі.

Творы заўваюцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Беларускага саюза мастакоў і ў прыватных калекцыях Беларусі і замежжа[1].

Зноскі

СпасылкіПравіць