Маркіян
Флавій Маркіян (лац.: Flavius Marcianus; 396 — студзень 457) — усходне-рымскі імператар у 450—457 гадах.
Маркіян лац.: Flavius Marcianus | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
450 — 457 | ||
Папярэднік | Феадосій II | |
Пераемнік | Леў I Макела | |
Дзейнасць | палітык | |
Веравызнанне | Хрысціянства | |
Нараджэнне | 392 | |
Смерць | 26 студзеня 457[1]
| |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Феадосія[d] | |
Жонка | Пульхерыя | |
Дзеці | Марцыя Яўфемія[d] | |
БіяграфіяПравіць
Маркіян меў нязнатнае паходжанне; адрозніўшыся ў баях, з простага воіна стаў военачальнікам і сенатарам. Пасля смерці імператара Фэадосія II быў узведзены на прастол сястрой апошняга, Пульхерыяй, якая выйшла за яго замуж. Ён меў мужнасць адмовіць гунскаму правадыру Атыле ў даніне, заявіўшы яму праз паслоў, што «золата ў яго для сяброў, для ворагаў жа жалеза». Пры ўварванні гунаў у Італію ў 452 годзе Маркіян паслаў дапаможныя войскі для падтрымкі заходне-рымскага імператара Валентыніяна III. У 452 годзе Маркіян адбіў напады на Сірыю і Егіпет, а ў 456 годзе на каўказскай мяжы здушыў паўстанне цара Лазікі Губаза I[2].
У 455 годзе Маркіян прызнаў Авіта заходне-рымскім імператарам. Маркіян быў справядлівым і энергічным кіраўніком, імкнуўся палегчыць фіскальныя цяжар народа. Ім быў скліканы ў 451 годзе Чацвёрты ўсяленскі сабор у Халкідоне. Памёр у 457 годзе.
Зноскі
- ↑ Marcian // https://pantheon.world/profile/person/Marcian Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Martindale, J. R. Gobazes // Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge University Press, 1980. — Vol. II : A.D. 395—527. — P. 515. — ISBN 0-521-20159-4 [2001 reprint].
ЛітаратураПравіць
- С. Б. Дашков. Императоры Византии: Маркиан (Марциан)
- Маркиан, Флавий // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.