Prosopography of the Later Roman Empire
Prosopography of the Later Roman Empire (агульнапрынятае скарачэнне — PLRE), «Прасапаграфія Позняй Рымскай імперыі» — трохтамовае выданне, у якім утрымліваюцца звесткі пра асоб, якія жылі ці якабы жылі ў Рымскім свеце з 260 па 641 год н.э.
У прадмове выдаўцы паведамляюць, што яны ўключылі ў зборнік усіх сенатараў, вершнікаў, комітаў і трымальнікаў пасад аж да правінцыйных губернатараў і трыбунаў, прэфектаў і прэпазітаў ваенных злучэнняў, таксама чыноўнікаў палацавых «міністраў» і прэфектаў прэторыя, прэфектаў горада Рыма і ваенных магістраў, саветнікаў магістратаў, юрыстаў, дактароў, рытараў, граматыкаў і паэтаў. Таксама ўключаны і філосафы (хоць не згадваюцца ў прадмове). Выключаны простыя салдаты, малодшыя афіцэры і дэкурыёны, а таксама хрысціяне (напрыклад, якія-небудзь вядомыя хрысціяне, якія не займалі значных пасад або не былі рытарамі ці філосафамі). У сувязі з некаторай размытасцю часавых, геаграфічных і сацыяльных крытэрыяў уключэння ці неўключэння персон у PLRE выданне падвяргалася пэўнай крытыцы[1]. Артыкулы заснаваны на выкарыстанні розных крыніц: гістарычных, літаратурных, агіяграфічных, дакументальных (напрыклад, папірусы), надпісаў. Імёны асоб, вядомых толькі з позніх ці сумніўных крыніц (напрыклад, Вортыгерн), а таксама тыя, чыё імя захавалася толькі часткова ў надпісе ці ў дакуменце, пазначаны адмысловымі значкамі.
Выданне было апублікавана Cambridge University Press па ініцыятыве і пад агульнай рэдакцыяй А. Х. М. Джонса.
- Том 1, апублікаваны 2 сакавіка 1971 года, уключае 1176 старонак і ўтрымлівае інфармацыю з 260 па 395 гады;
- Том 2, апублікаваны 9 кастрычніка 1980 года, уключае 1355 старонак, прысвечаны 395 год—527 гадам;
- Том 3, апублікаваны 15 кастрычніка 1992 года складаецца з дзвюх частак (усяго 1626 старонак), прысвечаны 527—641 гадам.
У 1972—1974 гадах Ц. Барнс удакладніў PLRE, дадаўшы інфармацыю пра некалькі дзясяткаў чалавек.
Зноскі
- ↑ гл. Barnes T.D. More Missing Names (A. D. 260—395) // Phoenix, vol. 27, No. 2. 1973. Pp. 135—155.
Бібліяграфія
правіць- Jones A.H.M., Martindale J.R., Morris J. The Prosopography of the Later Roman Empire: Volume I A.D. 260—395. Cambridge University Press: Cambridge, 1971.
- Martindale J. R. The Prosopography of the Later Roman Empire. — Cambridge: Cambridge University Press, 1980. — Т. II A.D. 395—527. — 1342 p. — ISBN 0 521 20159 4.
- Martindale J.R. The Prosopography of the Later Roman Empire: Volume III. AD 527—641. Cambridge University Press: Cambridge, 1992.
- Barnes T.D. Some Persons in The Historia Augusta // Phoenix, vol. 26, 1972. Pp. 140—182.
- Barnes T.D. More Missing Names (A. D. 260—395) // Phoenix, vol. 27, No. 2. 1973. Pp. 135—155.
- Barnes T.D. Another Forty Missing Persons (A. D. 260—395) // Phoenix, vol. 28, No. 2. 1974. Pp. 224—233.
- Martindale J.R. Prosopography of the Later Roman Empire: Addenda et Corrigenda to Volume I // Historia: Zeitschrift fur Alte Geschichte, Vol. 29, No. 4 (4th Qtr., 1980), pp. 474—497.