Трыбун
Трыбу́н (лац.: tribunus) — службовая асоба ў Старажытным Рыме.
Ваенны трыбун
правіцьВаенны трыбун (лац.: tribunus militum) — камандная пасада ў рымскім легіёне. У эпоху Рэспублікі ў кожным рымскім легіёне было некалькі (звычайна шэсць) трыбунаў, якія павінны былі камандаваць легіёнам па чарзе. Як правіла, ваенныя трыбуны паходзілі са шляхетных сем’яў. Аднак, паколькі яны часта не мелі дастатковага вопыту, а распыленне камандных функцый істотна ўскладняла кіраўніцтва легіёнам, ужо ў эпоху, якая непасрэдна папярэднічала грамадзянскім войнам (у прыватнасці, падчас вайны ў Афрыцы супраць цара Югурты), вайскаводы перадавяралі кіраўніцтва легіёнам легатам, як правіла, дасведчаным военачальнікам, сваім сябрам ці сваякам. Трыбунам пры гэтым заставаліся дапаможныя і дарадчыя функцыі, а таксама камандаванне асобнымі вылучанымі падраздзяленнямі ў адну або некалькі кагортаў. У эпоху Імперыі ў кожным легіёне быў адзін ваенны трыбун з ліку сенатараў — tribunus laticlavius (другі па старшынстве ў легіёне пасля легата) і пяць з саслоўя вершнікаў — tribunus angusticlavius.
Камандная пасаду Ваеннага трыбуна была заснавана законамі Канулея ў 444 г. да н.э.
Плебейскі трыбун
правіцьПлебейскі трыбун (лац.: tribunus plebis) — службовая асоба, якая, згодна з рымскай традыцыяй, з 494 г. да н. э. штогод абіралася з плебеяў на сходах па трыбах. Пасада народных трыбунаў была ўведзена для абароны правоў плебеяў ад самавольства патрыцыянскіх магістратаў. У перыяд позняй рэспублікі штогод выбіралі 10 трыбунаў.
Трыбуны мелі права накладваць вета на распараджэнні або пастановы любога магістрата (акрамя дыктатара і цэнзара) і сената, арыштоўваць і прыгаворваць да штрафу магістратаў (акрамя дыктатара) і радавых грамадзян, склікаць сходы плебеяў, пасяджэнні трыбутных каміцый і сената і старшынстваваць на іх, выдаваць эдыкты і прапаноўваць законапраекты. Трыбуны былі адзінай магістратурай, не складаючай свае паўнамоцтвы перад прызначаным дыктатарам.
Гай Юлій Цэзар стаў першым пажыццёвым трыбунам, што забяспечвала яму асабістую недатыкальнасць. Актавіян Аўгуст, Тыберый і наступныя прынцэпсы таксама прымалі пажыццёвую трыбунскую ўладу.
Народны трыбунат праіснаваў да III стагоддзя.
Ваенныя трыбуны з консульскай уладай
правіцьНекаторы час у IV стагоддзі выбіраліся так званыя ваенныя трыбуны з консульскай уладай, якія замянялі консулаў (іх магло быць не два, як консулаў адначасова, а больш, напрыклад, чатыры), што з’явілася саступкай патрыцыята плебейству. Пасля, калі плебеі атрымалі доступ да ўсіх магістратур, неабходнасць у такіх трыбунах адпала.
Літаратура
правіць- Трибунат, народные трибуны // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.