Каго́рта (лац.: cohors[1]) — тактычнае падраздзяленне пяхоты ў рымскім легіёне. Колькасны склад 360—600 чалавек. Дзялілася на 3 маніпулы. 10 кагорт складалі легіён. Існавалі кагорты колькасцю да 1000 чалавек, якія дзейнічалі самастойна. У пераносным сэнсе — згуртаваная група аднадумцаў.

Уведзена ў 107 годзе да н. э.

Крыніцы

правіць
  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. 556. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4.

Літаратура

правіць