Аляксандр Мікалаевіч Булыка
Аляксандр Мікалаевіч Булы́ка (нар. 18 сакавіка 1935[1], Селішча, Навагрудскае ваяводства) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1981), прафесар, член-карэспандэнт АН Беларусі (1994[4]).
Аляксандр Мікалаевіч Булыка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1935[1] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Галіна Аляксандраўна Булыка |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Навуковая сфера | фанетыка[2] і мовазнаўства[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1981) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся на Навагрудчыне ў вёсцы Селішча ў 1935 годзе. У мясцовай школе атрымаў пачатковую адукацыю, далей вучыўся ў Мольніцкай сямігодцы, затым у Навагрудскім педагагічным вучылішчы. У 1954 годзе паступіў на філалагічны факультэт БДУ, пасля заканчэння якога ў 1959—1961 гады працаваў настаўнікам у Асоўскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна, у 1961—1962 гады быў завучам у Воранаўскай школе-інтэрнаце. Член КПСС з 1961 года.
У снежні 1965 года, пасля заканчэння вочнай аспірантуры пры Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі, Аляксандр Мікалаевіч Булыка залічаны на працу ў інстытут, спачатку быў малодшым, з 1969 года старшым навуковым супрацоўнікам, з 1984 года загадчыкам аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей, з 1992 года загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы, з 2008 — яго галоўным навуковым супрацоўнікам.
Член Навуковага савету «Мова і грамадства» аддзялення мовы і літаратуры АН Расіі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры АН Беларусі, член камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненні, член савету экспертаў Беларускага вышэйшага сертыфікацыйнага камітэту, член двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Член рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка»[5].
Дачка Галіна Булыка — беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Навуковая дзейнасць
правіцьГалоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфесіянальнай), даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі.
Асноўныя працы
правіцьАсабістыя
правіць- «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970).
- «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972).
- «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—18 стст.» (Мінск, 1980).
- «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993).
- «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 тамах).
- «Беларуска-рускі слоўнік для школ», «Руска-беларускі слоўнік для школ», «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (2005).
- «Вялікі беларуска-рускі слоўнік», «Вялікі руска-беларускі слоўнік» (2019).
У суаўтарстве
правіць- «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970).
- «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979).
- «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» (1982—2017, рэдактар).
Прэміі
правіць- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Беларуская мова. Энцыклапедыя».
Крыніцы
правіць- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 6 жніўня 2024.
- ↑ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Па спецыяльнасці мовазнаўства.
- ↑ звесткі па стане на 2001 год
Літаратура
правіць- Булыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Паляшчук Н. В., Ярмоленка Э. В. Аляксандр Мікалаевіч Булыка (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Серыя гуманітарных навук. — № 2. 2015.
Спасылкі
правіць- Аляксандр Мікалаевіч Булыка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі