Мані́пула (ад лац.: manipula[1] — жмут сена, узняты на кап’і, які служыў азначэннем месца збору) — тактычнае падраздзяленне пяхоты ў рымскім легіёне. Колькасны склад 60 — 120 ч. Кожная маніпула дзялілася на 2 цэнтурыі.

Маніпула

З’явіліся ў 5 ст. д. н.э. у сувязі з неабходнасцю падзялення фалангі на атрады, якія маглі б манеўраваць у баі. У 107 г. д. н.э. маніпулы былі зведзены ў кагорты.

Першую лінію маніпул складалі Гастаты.

Крыніцы

правіць
  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. 25. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2.