Фала́нга (грэч. phalanx літар. падоўжны) — баявы парадак пяхоты ў войсках Старажытнай Грэцыі і Рыму, першы з вядомых баявых парадкаў.

Цесна самкнутае лінейнае пастраенне цяжкай пяхоты, складалася з 8—16 (радзей 25) шэрагаў па 800—1000 воінаў у кожнай. Мела вялікую ўдарную сілу, але была маларухомай.

З 2-й пал. 4 ст. д. н. э. тыповую грэчаскую фалангу з фронту прыкрывалі пелтасты (больш за 8 тыс. ч.), а з флангаў конніца (больш за 4 тыс. ч.)

Фалангі́т, воін са складу македонскай фалангі.

Гл. таксама

правіць