Авіт
Авіт (Марк Мецылій Флавій Эпархій Авіт; лац.: Marcus Maecilius Flavius Eparchius Avitus) — рымскі імператар (Заходняя Рымская імперыя) ў 455—456 гадах.
Авіт лац.: Marcus Maecilius Flavius Eparchius Avitus | ||
![]() | ||
Імператар Абвіты на манеце | ||
| ||
---|---|---|
455—456 | ||
Папярэднік: | Петроній Максім | |
Пераемнік: | Маярыян | |
Дзейнасць: | святар, палітык | |
Веравызнанне: | Хрысціянства | |
Нараджэнне: | 395 Клермон | |
Смерць: | 457 | |
Пахаванне: | ||
Дынастыя: | апошнія імператары[d] | |
Бацька: | Agricola[d] | |
Дзеці: | Papianilla[d], Ecdicius[d] і Agricola[d] | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Авіт паходзіў з багатай гальскай сям'і. Больш трыццаці гадоў ён правёў на рымскай дзяржаўнай службе. Быў паплечнікам Аэцыя (выконваў адказныя дыпламатычныя даручэнні). Авіт быў узведзены ў званне прэфекта прэторыя Галіі. Імператар Петроній Максім прызначыў Авіта галоўным начальнікам кавалерыі і пяхоты ў Галіі. У кароткі тэрмін Авіт змог істотна зменшыць набегі варварскіх плямён на Галію.
Авіт, аднак, марыў пра імператарскі пасад і з гэтай мэтай у маі 455 года адправіўся ў Тулузу. Тут ён атрымаў весткі пра смерць Максіма і пра спусташэнне Рыма вандаламі, пасля чаго заручыўся падтрымкай караля вестготаў Тэадорыха II і 10 ліпеня таго ж года ў Арылаце на сходзе прадстаўнікоў сямі гальскіх правінцый быў абвешчаны імператарам.
Аднак ні рымскі сенат, ні самі рымляне не прызналі Авіта. Частка сенатараў уступіла ў таемныя перамовы з палкаводцам-варварам Рыцымерам, на якога Авіт усклаў абарону Італіі. У 456 годзе Рицимер падняў паўстанне. Пасля кароткага супраціву Авіт склаў з сябе ўладу 6 кастрычніка 456 года. Рыцымер хацеў выслаць яго з краіны, але рымскі сенат запатрабаваў смерці Абвіта[1]. Авіт спрабаваў бегчы ў дружалюбную Галію, але па дарозе захварэў і ў пачатку 457 года сканаў ад маравой язвы[2].
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Гиббон, Э. «Закат и падение Римской империи» М. 1997
- Евагрий Схоластик. «Церковная история» СПб. 1853