Якаб Марыс
Якаб Хендрыкус Марыс (нідэрл.: Jacob Hendricus Maris; 25 жніўня 1837, Гаага — 7 жніўня 1899, Карлавы Вары) — галандскі мастак-імпрэсіяніст, графік і літограф гаагскай школы.
Якаб Марыс | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 жніўня 1837[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 жніўня 1899[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Вілем Марыс[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Гаагская школа жывапісу |
Уплыў на | Альберт Нейхёйс[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццё і творчасць
правіцьЯкаб быў старэйшым братам з трох, якія складалі сямейства мастакоў Марыс, і найбольш паспяховым з іх. Займацца малюнкам Якаб пачаў яшчэ ў дзіцячым узросце. Пазней вучыўся ў Каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў у Гаазе і з 1855 года — у акадэміі ў Антверпене, дзе навучаўся ў Нікеза дэ Кейзера і Губерта ван Ховэ.
Свае карціны Я. Марыс пісаў у стылі «вялікіх галандцаў» XVII стагоддзя, якімі ён захапляўся. Першапачаткова ён пісаў сцэнічныя, адушаўлёныя прысутнасцю чалавека, сюжэты. Пачынаючы з 1872 года мастак стварае пераважна пейзажы. Належаў, разам са сваімі братамі, да заснаванай Ёзефам Ізраэлсам у 1870 годзе Гаагскай мастацкай школы, блізкай у творчых адносінах да французскай барбізонскай школы. Тут Я. Марыс развівае тыповы для яго стыль з пераважным нябесна-шэрым і карычневым колерам. Жыў і працаваў у калоніі мастакоў у маёнтку Остэрбек, дзе блізка сышоўся з такімі мастакамі, як Антон Маўвэ, Герард Більдэрс і Іаханес Більдэрс.
У перыяд з 1865 па 1871 год Я. Марыс жыве і працуе ў Парыжы. Потым перабіраецца на радзіму, у Гаагу.
Зноскі
- ↑ а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б Jacob Hendrik Maris — 2009.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ https://www.gemeentemuseum.nl/nl/deelcollectie/haagse-school Праверана 12 кастрычніка 2018.